Беларуская Служба

Польшча займае другое месца ў ЕС па колькасці жанчын на кіруючых пасадах

08.03.2021 13:02
Еўрастат: Больш, чым у Польшчы жанчын на кіруючых пасадах толькі Латвіі -  45%.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па колькасці жанчын на кіруючых пасадах Польшча займае другое месца ў Еўрапейскім Саюзе. У краіне таксама адны з самых нізкіх розніц у зарплатах паміж мужчынамі і жанчынамі. Гэта вынікае дадзеных „Еўрастата” - статыстычнай службы Еўрапейскага саюза.

Калі гаворка ідзе пра долю жанчын на кіруючых пасадах, то Польшча займае другое месца ў Еўрасаюзе. Польскія жанчыны займаюць 44 адсоткі такіх пасад. Больш, чым у Польшчы жанчын на кіруючых пасадах толькі Латвіі -  45%.

У Балгарыі, Венгрыі і Славеніі жанчыны займаюць па 42 працэнты кіруючых пасадаў. Сярэдняя па ЕС складае 34 працэнты. У канцы рэйтынгу знаходзяцца: Харватыя - 24 адсоткі, Нідэрланды – 26 адсоткаў і Кіпр - 27 адсоткаў.

Што тычыцца разрыву ў заробках паміж жанчынамі і мужчынамі, то сітуацыя ў ЕС таксама дыверсіфікаваная. Польшча знаходзіцца ў групе краін, у якіх дыспрапорцыя паміж заробкамі мужчын і жанчын найменшая і складае 8,5 працэнта. Гэта дае краіне шостае месца ў ЕС. На першы месцы апынуўся Люксембург, у якім згаданая розніца складае 1,5 працэнта.

У сваю чаргу найбольшыя дыспрапорцыі ў Эстоніі - амаль 22 працэнты. Сярэдні паказчык па ЕС складае 14 адсоткаў.

аз