Беларуская Служба

Былы міністр юстыцыі Японіі асуджаны на 3 гады турмы за спробы падкупіць выбарнікаў

18.06.2021 10:09
Згодна з абвінаваўчым заключэннем, Каваі заплаціў за галасы ў агульнай складанасці каля 29 мільёнаў енаў.
Flaga Japonii
Flaga JaponiiShutterstock

Былы міністр юстыцыі Японіі Кацуюкі Каваі асуджаны ў пятніцу на тры гады пазбаўлення волі і штраф у 1,3 мільёна енаў (звыш 11 тыс. долараў) за куплю галасоў выбарнікаў для жонкі, якая ўдзельнічала ў выбарах у верхнюю палату парламента ў 2019 годзе, паведамляе агенцтва Kyodo .

Пракуроры патрабавалі чатырох гадоў пазбаўлення волі для 58-гадовага былога міністра і дэпутата ніжняй палаты парламента і штрафу ў памеры 1,5 мільёна енаў. Працэс праходзіў у судзе Токіо.

Згодна з абвінаваўчым заключэннем, Каваі заплаціў у агульнай складанасці каля 29 мільёнаў енаў сотні мясцовых палітыкаў ды іншых асоб, каб забяспечыць галасы падтрымкі для сваёй жонкі на выбарах у верхнюю палату парламента ў ліпені 2019 года.

pap/нг