Беларуская Служба

5 гадоў з дня гібелі Паўла Шарамета. У Кіеве ўшанавалі памяць журналіста

20.07.2021 14:12
Пытанне «Хто забіў Паўла?» да гэтага часу застаецца адкрытым.
Пахаванне Паўла Шарамета ў МінскуКрыніца: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Роўна 5 гадоў, 20 ліпеня быў узарваны ва ўласным аўтамабілі журналіст Павел Шарамет. Рэзананснае справа да гэтага часу не раскрыта.

Калегі і сябры Шарамета прыйшлі на скрыжаванне вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага ў Кіеве, дзе роўна 5 гадоў таму ў гэты час адбыўся выбух. Сярод іх і грамадзянская жонка Паўла – Алёна Прытула.

Кожны год яны прыходзяць сюды менавіта ў 7: 45 – гэты час, калі выбухнула машына, у якой ехаў Шарамет. Увечары актывісты плануюць сабрацца зноў ля будынка Міністэрства ўнутраных спраў, каб у чарговы раз патрабаваць раскрыцця справы аб забойстве журналіста.

Рэзананснае справа да гэтага часу не раскрыта. У канцы 2019 года па падазрэнні ў забойстве журналіста арыштавалі музыканта Андрэя Антоненку, дзіцячага хірурга Юлію Кузьменка і ваеннага медыка Яну Дугар. Усе яны сваю датычнасьць да злачынства адмаўлялі. Пасля Дугар адпусцілі пад заклад, а Кузьменка і Антоненка – пад хатні арышт.

Справа ў дачыненні да тых, каго МУС лічыць выканаўцамі, разглядае суд. Пытанне «Хто забіў Паўла?» да гэтага часу застаецца адкрытым.

Павел Шарамет быў забіты ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года. Журналіста пахавалі на Радзіме ў Мінску. Па дадзеных следчых, зламыснікі замацавалі выбухоўку на дне аўто, за рулём якога быў Шарамет. Таксама было паведамлена аб тым, што для забойства вядомага беларускага журналіста зламыснікі выкарысталі элементы супрацьпяхотнай міны МОН-50.

unian/эж

Затрыманы падазраваныя ў забойстве Паўла Шарамета

13.12.2019 08:56
Названыя пяць выканаўцаў — асобы, якія ваявалі на Данбасе за Украіну ці аказвалі там меддапамогу.

Былы «алмазавец» гатовы сведчыць па справе Шарамета

05.01.2021 11:35
Менавіта былы «алмазавец» Ігар Макар прадставіў аўдыязапіс журналістам, на якім чутно як старшыня КДБ Зайцаў абмяркоўвае ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі.

Ва Украіне вывучаюць «беларускі след» забойства Шарамета

03.03.2021 12:07
Арсен Авакаў заявіў, што ўжо праведзеныя і адбудуцца яшчэ два дадатковыя следчыя дзеянні ў сувязі з падазрэннямі аб удзеле  КДБ Беларусі ў якасці патэнцыйнага заказчыка забойства.

Паліцыя і войскі тэрытарыяльнай абароны падпісалі паразуменне аб супрацоўніцтве

15.07.2021 10:15
Супрацоўніцтва тычыцца крызісных сітуацый, пошуку зніклых людзей альбо выратавальна-пошукавых аперацый.