Беларуская Служба

У Венесуэле замыкаюць шпіталі

04.12.2021 12:34
Прычына – адсутнасць медыкаментаў ды абсталявання.
Ілюстрацыйны здымак EPA/NARONG SANGNAK Dostawca: PAP/EPA

Федэрацыя венесуэльскіх лекараў абвясціла, што сутыкнулася неабходнасцю закрыць аддзяленні ды цэлыя шпіталі ў краіне, нягледзячы на ​​пандэмію каранавіруса. У першую чаргу з-за недахопу лекаў, тэхнічных матэрыялаў і дрэннага абсталявання.

Старшыня Федэрацыі Дуглас Леон Натэра сказаў: «Цяжка працаваць з трыма-чатырма адсоткамі неабходных лекаў».

Лекары, якія працуюць у рэанімацыі, таксама скардзяцца на вельмі нізкія заробкі і жахлівы стан 80% медычных устаноў у краіне.

«Практычна мы ўжо маем справу з дэ-факта закрыццём нашых бальніц, урад не зацікаўлены ў здароўі венесуэльцаў», — цытуе словы Натэра іспанскага агенцтва EFE.

У гэтай сітуацыі лекары звярнуліся да суграмадзян з просьбай «самім сцерагчыся ад заражэння каранавірусам усімі сродкамі, якія ёсць у іх распараджэнні».

ПР/юл