Беларуская Служба

Члены НАТА абмеркавалі сітуацыю на ўсходнім флангу і ва Украіне

25.01.2022 08:31
У анлайн-сустрэчы прынялі ўдзел, між іншым, лідары ЗША, Польшчы, Германіі, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі, НАТА і ЕС.
Прэзідэнт Анджэй ДудаPAP/Radek Pietruszka

Спектр пытанняў, звязаных з сітуацыяй у непасрэдным суседстве ўсходняга флангу НАТА, абмеркавалі лідары часткі краін Паўночнаатлантычнага альянсу. Паўтарагадзінныя анлайн-кансультацыі далі магчымасць абмяняцца апошняй інфармацыяй аб дзеяннях Расіі і магчымых рэакцыях, сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда:

- Сустрэча была чарговым этапам дыскусіі пра тое, як выглядае сітуацыя з бяспекай у рэгіёне. Зразумела мы размаўлялі не толькі пра Украіну, але таксама пра агульную сітуацыю на ўсходнім флангу НАТА, звязаную з дзеяннямі ўладаў Расіі і рухам расійскіх войскаў.

У канферэнцыі апрача Анджэя Дуды прынялі таксама ўдзел прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, канцлер Германіі Олаф Шольц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі, прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, а таксама генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль.

У сваю чаргу на пятніцу прэзідэнт прызначыў пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі. Апошнія два пасяджэнні савета адбыліся ў сакавіку 2020 года, яны тычыліся каранавіруса і антыкрызіснага шчыта.

IAR/аз

У Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы адбылася нарада, прысвечаная польскай вайсковай дапамозе Украіне

24.01.2022 18:41
Удзел у нарадзе прынялі міністры ўраду Польшчы, якія ўзначальваюць сілавыя ведамствы і службы.