Беларуская Служба

Амерыканская выведка: Гэта расійскія службы вылілі хімікаліі на лаўрэата Нобелеўскай прэміі

29.04.2022 10:29
На лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру напалі 7 красавіка ў цягніку і ён атрымаў апёкі вачэй.
Муратаў пасля атакіфота: Нехта

За хімічнай атакай на незалежнага журналіста Дзмітрыя Муратава стаяць расійскія спецслужбы, паведаміла амерыканская выведка. На лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру напалі 7 красавіка ў цягніку і ён атрымаў апёкі вачэй.

Раней журналісты Washington Post паведамлялі, што за атакай могуць стаяць расійскія спецслужбы. Цяпер дакументацыя амерыканскай выведкі па гэтай справе была апублікаваная, і агенты пацвердзілі, што, паводле іх высноваў, за яго нясуць адказнасць людзі Пуціна, піша New York Times.

28 сакавіка газеце Муратава прыйшлося прыпыніць сваю дзейнасць пасля папярэджання Раскамнагляду аб «парушэнні расійскага заканадаўства». Гаворка ідзе пра інфармаванне пра расійскае ўварванне ва Украіну, якое не супадала з прапагандысцкай лініяй Крамля.

Дзмітрый Муратаў атрымаў Нобелеўскую прэмію міру ў снежні 2021 года за незалежную дзейнасць у Расіі.

ав

Журналістка "Новай газеты" намерана выехаць за мяжу з меркаванняў бяспекі

04.02.2022 15:12
Раней за мяжу выехалі некаторыя апазіцыйныя і грамадскія актывісты, незалежныя журналісты і блогеры.