Беларуская Служба

Турцыя гатовая эвакуяваць украінскіх жаўнераў з завода «Азоўсталь»

15.05.2022 15:26
Хоць згаданая тэма абмяркоўвалася ў Кіеве два тыдні таму, то Крэмль пакуль не даў згоды на такую акцыю.
Flaga Turcji
Flaga Turcji pixabay/sevgi001453d

Турцыя гатовая эвакуяваць параненых украінскіх вайскоўцаў з завода «Азоўсталь», але пакуль не атрымала згоды Крамля. Прэс-сакратар прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калін паведаміў агенцтву Reuters, што два тыдні таму ён абмяркоўваў гэтую прапанову ў Кіеве з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, але Масква не пагадзілася на такую акцыю.

Міхаіл Падаляк з Канцылярыі прэзідэнта Украіны заявіў, што любыя перамовы з Расійскай Федэрацыяй заўсёды былі надзвычай цяжкімі. Ён дадаў, што Марыупаль і завод «Азоўсталь» – гэта для расіян ключавым сімвал украінскага супраціву. «Таму нас радуе прапанова пасярэднікаў, сярод якіх найбольш актыўная Турцыя», – адзначыў палітык:

- Калі трэцяя краіна эвакуіруе людзей, яны пазбегнуць непрыемных працэдур. Але ёсць адна перашкода, якая называецца Расійская Федэрацыя. Расія не ідзе на саступкі, не выконвае дамоўленасцей. Каб Масква захавала нейкую рэпутацыю, яна павінна зрабіць нейкі крок – напрыклад, пагадзіцца, каб Турцыя або мы маглі эвакуяваць людзей.

Паводле адной з прапановаў турэцкага боку, эвакуяваныя з завода «Азаўсталь» вайскоўцы маглі б быць дастаўленыя ў порт Бярдзянску, а затым турэцкім суднам праз Чорнае мора ў Стамбул.

IAR/аз

Турцыя: У нас няма пазітыўнага меркавання наконт уступлення Фінляндыі і Швецыі ў NATO

13.05.2022 16:14
Турцыя зʼяўляецца членам Альянсу і можа накласці вета на далучэнне шведаў і фінаў.