Беларуская Служба

У літоўскім небе распачынаюцца ваенныя вучэнні «Пільны Сокал-2022»

17.05.2022 17:11
Больш за 600 жаўнераў возьмуць удзел у практыкаваннях па адпрацоўцы баявога патруляванне і дазапраўкі самалётаў у паветры.
    ,
Самалёт Іспснскіх ВПС у Шаўляі, Літва Крыніца: https://emad.defensa.gob.es

Вучэнні міжнародных ваенна-паветраных сіл пад кодавай назвай «Пільны Сокал-2022»  страртуюць 17 траўня ў Літве. У манеўрах удзельнічаюць бельгійскія, чэшскія, французскія і іспанскія вайскоўцы. Менавіта лётчыкі з гэтых краін у цяперашні час нясуць баявое дзяжурства ў рамках місіі Baltic Air Policing – ахове паветранай прасторы краін Балтыі.

У манеўрах таксама бяруць удзел Корпус марской пяхоты ЗША, Аб'яднаныя экспедыцыйныя сілы JEF і сілы СПА ЗША. Вучэнні пройдуць у Цэнтральнай і паўночнай частках Літвы, паблізу гарадоў Каўнас і Шаўляй. У гэтых месцах зʼявяцца знішчальнікі на малых вышынях імітуюць паветраны бой.

Больш за 600 жаўнераў возьмуць удзел у практыкаваннях па адпрацоўцы баявога патруляванне і дазапраўкі самалётаў у паветры. Вучэнні «Пільны Сокал-2022» працягнуцца да 21 траўня.

iar/эж


Пасля вучэнняў НАТА англійскія танкі застануцца ў Польшчы

02.05.2022 13:24
Вялікабрытанія прапанавала механізм, паводле якога брытанскія танкі Challenger 2, могуць быць перададзены Польшчы.

У суседніх краінах пільна сачаць за вайсковымі вучэннямі, якія пачаліся ў Беларусі

05.05.2022 14:51
Беларускі бок запэўнівае, што вучэнні не ўяўляюць пагрозы для суседніх краін.