Беларуская Служба

Расійскія войскі не выпускаюць людзей з акупаванай Херсонскай вобласці

18.05.2022 21:26
Самае галоўнае, каб оркі адпусцілі людзей, а не стралялі па калонах машынаў, кажуць мясцовыя ўлады.
Расійскія войскі не выпускаюць людзей з акупаванай Херсонскай вобласці PAP/EPA/ALESSANDRO GUERRA

Ужо шосты дзень расійскія жаўнеры не выпускаюць людзей з акупаванай Херсонскай вобласці. На месцы чакае больш за тысячу машын. Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі Херсонскай вобласці Генадзь Лагута, сітуацыя ў рэгіёне складаная.

На акупаванай тэрыторыі яшчэ каля паўмільёна жыхароў. Гуманітарны калідор афіцыйна не быў створаны, але людзі пакідалі тэрыторыю, часта рызыкуючы сваім жыццём. З 11 траўня дзейнічае нефармальны дазвол на выезд, але расійскія вайскоўцы перашкаджаюць мірным жыхарам пакідаць акупаваныя тэрыторыі, паведаміў Аляксандар Вілкул – мэр Крывога Рога, у які прыбываюць уцекачы з Херсонскай вобласці:

- На Берыслаўшчыне расіяне зноў трымаюць больш за тысячу машын з людзьмі, якія жадаюць пакінуць акупаваную Херсонскую вобласць. Тысяча аўтамабіляў – гэта прыкладна пяць тысяч чалавек. Мы гатовы прымаць бежанцаў кругласутачна. Самае галоўнае, каб оркі адпусцілі людзей, а не стралялі па калонах машынаў, як ужо было.

Абодва чыноўнікі пацвердзілі, што хворыя і пажылыя людзі начуюць у машынах без вады і ежы.

IAR /аз

Aкупанты спрабуюць разбіць украінскія войскі ля Папаснай і Севераданецка

18.05.2022 11:29
Расійская армія проста спальвае вёскі, кажа старшыня Луганскай вайскова-цывільнай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Amnesty International заклікае Расію паважаць правы жаўнераў палка «Азоў»

18.05.2022 12:27
Раней гэтая ж арганізацыя пачала працэс дакументавання ваенных злачынстваў, учыненых ва Украіне расійскімі жаўнерамі.