Беларуская Служба

Мінныя палі і двухкіламетровая спецзона: Рада прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і РФ

25.06.2022 21:35
Таксама прапануюць спрасціць працэдуру прымусовага выправаджэння з Украіны нелегальных мігрантаў.
-      1084,2 .
Беларуска-украінская мяжа мае працягласць каля 1084,2 км.Фота: wikipedia.org

У парламент унесены законапраект аб абароне межаў Украіны (№7475). Пра гэта паведамляецца на сайце парламента.

Праектам закона прапануецца ліквідаваць перашкоды для інжынернага ўладкавання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы на землях прыродна-запаведнага фонду Украіны.

Акрамя гэтага, прапануецца выдзеліць уздоўж украінска-расійскага і ўкраінска-беларускага ўчасткаў мяжы  большую долю зямель для ўзмоцненай арганізацыі сродкаў абароны. Маецца на ўвазе, у прыватнасці, добраўпарадкаванне мінных палёў.

Таксама прапануецца ў межах двух кіламетраў ад межаў з РФ і Беларуссю ўстанавіць спецыяльны памежны  рэжым. Размова ідзе аб забароне свабоднага ўезду, знаходжання, пражывання, перамяшчэння асоб, правядзення работ, якія не звязаны з абаронай або аховай мяжы.

Акрамя гэтага, прапануецца пераразмеркаваць паўнамоцтвы сектара бяспекі і абароны, звязаных з абаронай дзяржаўнай мяжы ў мірны час, у час дзеяння ваеннага становішча, а таксама ў іншых крызісных сітуацыях. У прыватнасці, размова ідзе аб урэгуляванні парадку прыцягнення Узброеных Сіл Украіны да ўзмацнення аховы дзяржаўнай граніцы і замацавання ў заканадаўстве існуючага комплексу мер па прыкрыццю ўчасткаў, якія знаходзяцца пад пагрозай.

Нардэпы таксама прапануюць спрасціць працэдуру прымусовага выправаджэння з Украіны нелегальных мігрантаў. Даць права прыняцця такіх рашэнняў хочуць дзяржаўным органам (СБУ, памежнікі). У суд прапануюць звяртацца ўжо для затрымання з мэтай выканання выправаджэння.

Сярод іншага – хочуць выключыць злоўжыванне працэдурай набыцця статусу бежанца асобамі, якім забаронены ўезд ва Украіну, або якія ўяўляюць пагрозу памежнай бяспецы Украіны.

З такой мэтай некалькі дзясяткаў народных дэпутатаў-аўтараў законапраекта прапануюць унесці змены ў Зямельны кодэкс Украіны і КУоАП і шэраг законаў Украіны.

Па стане на 25 чэрвеня законапраект прадстаўлены для азнаямлення дэпутатам.

УНІАН / вх

Расія плануе атакі на Мазыр, каб уцягнуць Беларусь у вайну

24.06.2022 17:13
Крэмль плануе арганізаваць напады на жылыя дамы ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, паведамляе ў пятніцу ўкраінская ваенная выведка.

Літва заклікала NATO павялічыць прысутнасць у Прыбалтыцы праз «пагрозу з тэрыторыі Беларусі»

25.06.2022 12:14
Афіцыйныя асобы краінаў Балтыі просяць больш войскаў, зброі і сродкаў супрацьпаветранай абароны.

«Мазыр выбралі невыпадкова»: эксперт Жданаў растлумачыў планы РФ па ўцягванні Беларусі ў вайну (відэа)

25.06.2022 17:45
Паводле звестак украінскай разведкі, Расія хоча ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, учыніўшы правакацыі ў Мазыры.