Беларуская Служба

«Мазыр выбралі невыпадкова»: эксперт Жданаў растлумачыў планы РФ па ўцягванні Беларусі ў вайну (відэа)

25.06.2022 17:45
Паводле звестак украінскай разведкі, Расія хоча ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, учыніўшы правакацыі ў Мазыры.
 .
Алег Жданаў.Фота: dialog.ua

Расія не проста гатовая зладзіць правакацыі ў Мазыры, каб нарэшце ўцягнуць Беларусь да прамога ўступлення ў вайну супраць Украіны, але і пойдзе на такі крок.

Пра гэта ў эфіры 24 канала заявіў ваенны эксперт Алег Жданаў.

Паводле яго слоў, беларускі горад Мазыр невыпадкова выбралі як мэту, бо такім чынам Масква можа вырашыць адразу два пытанні:

  • гэта стварае для Беларусі нагоду для вайны з Украінай;
  • калі дыверсія будзе зроблена не толькі ў жылых дамах, але і на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, тады Беларусь становіцца на 100% залежнай ад Расіі ў пастаўках паліва.

«Гэта яшчэ адзін рычаг ціску на самога Лукашэнку», – лічыць Жданаў.



Эксперт перакананы, што інфармацыю аб правакацыі Расіі ў Беларусі можа публікаваць хоць увесь свет, але там вельмі невысокі працэнт насельніцтва глядзіць і верыць навінам, якія публікуюцца па-за межамі іх краін.

24 чэрвеня стала вядома аб прыбыцці на тэрыторыю беларускага Мазыра расійскіх дыверсійных груп, якія плануюць падрыў у горадзе жылых дамоў, школы і бальніцы. Магчымыя правакацыі могуць быць пададзены, як адказ Украіны на праведзеныя авіяўдары.

Украінскія разведчыкі дапускаюць, што сённяшнія ўдары па поўначы Украіны з тэрыторыі Беларусі былі спробай Расіі, у прыватнасці, уцягнуць у баявыя дзеянні войска Лукашэнкі.

УНІАН / вх

Расія плануе атакі на Мазыр, каб уцягнуць Беларусь у вайну

24.06.2022 17:13
Крэмль плануе арганізаваць напады на жылыя дамы ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, паведамляе ў пятніцу ўкраінская ваенная выведка.

З тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці

25.06.2022 09:16
Вядома пра руйнаванні аб’ектаў інфраструктуры, адзін чалавек загінуў, паводле папярэдняй інфармацыі.

Літва заклікала NATO павялічыць прысутнасць у Прыбалтыцы праз «пагрозу з тэрыторыі Беларусі»

25.06.2022 12:14
Афіцыйныя асобы краінаў Балтыі просяць больш войскаў, зброі і сродкаў супрацьпаветранай абароны.