Беларуская Служба

НАТА накіруе больш войска на ўсходні фланг

29.06.2022 17:42
Неўзабаве колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе можа скласці каля ста тысяч.
C
Cаміт НАТА ў Мадрыдзе PAP/EPA/Rodrigo Jimenez

НАТА накіруе больш войскаў на ўсходні фланг у Еўропе. Альянс таксама рэзка павялічыць свае сілы хуткага рэагавання. Такія рашэнні прынялі лідары краін НАТА на саміце, які праходзіць у іспанскай сталіцы. Кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг паведаміў пра самыя вялікія змены ў абароне альянсу з часоў халоднай вайны.

Апрача таго лідары краін НАТА запрасілі Швецыю і Фінляндыю далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ўчора на гэта пагадзілася Турцыя.

У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў, што ў Польшчы будзе створанае пастаяннае камандаваннем 5-га корпуса амерыканскай арміі. Ён таксама паведаміў пра пастаўкі ваеннай тэхнікі ў Заходнюю Еўропу:

- Тут, у Іспаніі, мы павялічым колькасць нашых эсмінцаў з чатырох да шасці. Мы таксама адправім дзве дадатковыя эскадрыллі F-35 у Вялікабрытанію.

Амерыканскі прэзідэнт таксама абвясціў, што накіруе ў Румынію брыгаду з каля 5 тысяч вайскоўцаў. З 2014 года ЗША сістэматычна павялічваюць колькасць сваіх войскаў у Еўропе. Неўзабаве іх колькасць дасягне ста тысяч.

IAR/аз

Прэзідэнт ЗША: У Польшчы будзе створанае камандаванне 5-м корпусам арміі ЗША

29.06.2022 12:45
Верагодна, гэта таксама прадугледжвае павелічэнне амерыканскага персаналу ў Польшчы.

Канцлер Германіі аб’яцаў перадаваць зброю Украіне

29.06.2022 16:45
Германія – адна з краін, якую крытыкуюць за занадта павольнае аказанне дапамогі ўкраінскай арміі.