Беларуская Служба

Украінцы знаходзяць чарговыя доказы катаванняў мірных жыхароў на акупаваных тэрыторыях

18.09.2022 12:27
Расісты адкажуць за гэта, як полі бою, і ў залах суда, запэўніў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
         , 16  2022 .
Брацкая магіла ў лесе каля вызваленага горада Ізюм Харкаўскай вобласці, 16 верасня 2022 г. PAP/Mykola Kalyeniak

На акупаваных тэрыторыях Украіны расіяне зладзілі камеру катаванняў нават на вакзале, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. «Пасля вызвалення Харкаўскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы знайшлі прылады катаванняў, у тым ліку на вакзале ў Казачай Лопані», паведаміў палітык:

- Гэта быў проста вакзал! Катаванні былі звычайнай практыкай на акупаванай тэрыторыі. Так рабілі нацысты, так робяць расісты. І яны адкажуць аднолькава – і на полі бою, і ў залах суда. Мы ўстановім асобы кожнага, хто катаваў і прынёс гэтае зверства з Расіі сюды, на нашу ўкраінскую зямлю.

На вызваленай тэрыторыі Харкаўскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы знайшлі больш за дзесяць расійскіх катавальняў. У лесе пад Ізюмам эксгумуюць ахвяраў захопнікаў, пахаваных у брацкіх магілах. Украінскія службы паведамілі, што ў адным месцы было пахавана каля 450 целаў.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны абвінаваціў Расію ў ваенных злачынствах

18.09.2022 07:01
Уладзімір Зяленскі параўнаў сітуацыю ў вызваленых раёнах з сітуацыяй пасля вызвалення Бучы.

Генштаб УСУ: За апошнія суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў пацярпелі больш за 30 населеных пунктаў

18.09.2022 08:07
У сваю чаргу, ракетныя войскі і артылерыя Украіны нанеслі страты больш чым двум сотням аб'ектаў праціўніка.