Беларуская Служба

Эманюэль Макрон асудзіў расійскія зверствы ў Ізюме

18.09.2022 16:31
«Я рашуча асуджаю зверствы, учыненыя ў Ізюме пад расійскай акупацыяй», – напісаў прэзідэнт Францыі.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон PAP/EPA/LUDOVIC MARIN / POOL

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон асудзіў расійскія зверствы ў вызваленым Ізюме Харкаўскай вобласці. Украінцы выявілі там брацкія магілы, у якіх пахавана як мінімум 450 цел са слядамі гвалту і катаванняў. Улады Францыі абвясцілі, што вінаватых чакае суд. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Стэфан Фольцэр:

- Пра жудасныя знаходкі пад Ізюмам прэзідэнт Францыі згадаў у сацсетках. «Я рашуча асуджаю зверствы, учыненыя ў Ізюме пад расійскай акупацыяй», – напісаў кіраўнік дзяржавы. «Злачынцам давядзецца адказаць за свае дзеянні. Няма міру без справядлівасці», – сказаў Эманюэль Макрон. Абурэнне выказала і кіраўнік МЗС Францыі Катрын Каляна. «Гэтага занадта», – адказала кіраўнічка французскай дыпламатыі. «Ваенныя злачынствы – гэта ваенныя злачынствы. Злачынцы будуць прыцягнуты да адказнасці», – напісала Каляна ў сацсетках. Амбасадар Францыі ў Кіеве заявіў, што ў Ізюме выяўленыя «абсалютна шакуючыя» сляды расійскіх ваенных злачынстваў. Дыпламат выказаў салідарнасць з украінскімі ўладамі.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны абвінаваціў Расію ў ваенных злачынствах

18.09.2022 07:01
Уладзімір Зяленскі параўнаў сітуацыю ў вызваленых раёнах з сітуацыяй пасля вызвалення Бучы.

Генштаб УСУ: За апошнія суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў пацярпелі больш за 30 населеных пунктаў

18.09.2022 08:07
У сваю чаргу, ракетныя войскі і артылерыя Украіны нанеслі страты больш чым двум сотням аб'ектаў праціўніка.