Беларуская Служба

Лідары ЕС: Мы асуджаем незаконную анексію Украіны і ўвядзем больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі

30.09.2022 15:40
Кіраўнікі 27 краін і кіраўнікі інстытутаў ЕС асудзілі чарговую незаконную анексію Украіны і прыгразілі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneфота: carlo deviti/shutterstock

Сумесную заяву апублікавалі члены Еўрапейскай рады. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін агаласіў анексію акупаваных тэрыторыяў на поўдні і ўсходзе Украіны. Псеўдарэферэндум аб далучэнні ўкраінскіх зямель да Расіі пачаўся 23 верасня ў акупаваных Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях. Галасаванне па гэтым пытанні праходзіла пад ціскам выбарчай камісіі і пад дуламі расійскага войска, і працягвалася да 27 верасня.

«Мы ніколі не прызнаем незаконных рэферэндумаў, якія Расія прыдумала як падставу для далейшых парушэнняў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, не прызнаем іх фальсіфікаваныя вынікі», – напісалі лідары ​​27-мі краін, а таксама кіраўнікі Еўрапейскай рады і Еўракамісіі. Яны заклікалі ўсе дзяржавы і міжнародныя арганізацыі адназначна асудзіць незаконную анексію ўкраінскай тэрыторыі.

IAR/яс