Беларуская Служба

Расійскае войска ставіцца да навабранцаў як да «гарматнага мяса»

08.11.2022 15:30
Гэтую інфармацыю пацвярджае кіраўнік ваеннай адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргей Гайдай.
 -  ()            .
Высокамабільны ракетна-артылерыйскі комплекс (ХІМАРС) украінскай арміі вядзе агонь ля лініі фронту на поўначы Херсонскай вобласці Украіны.PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

Расійскае войска ставіцца да навабранцаў як да «гарматнага мяса», паведамляюць незалежныя СМІ. Гэтую інфармацыю пацвярджае кіраўнік ваеннай адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргей Гайдай.

Раней незалежныя расійскія парталы «Медуза», «Вёрстка» і «Важные истории» апісвалі сітуацыі, калі Масква адпраўляла на фронт непадрыхтаваных і дрэнна экіпіраваных вайскоўцаў, якія загінулі ў першых сутычках з украінскім войскам. Паводле Сяргея Гайдая, Расія кідае мабілізаваных на забой:

-Там вельмі шмат проста мабілізаваных людзей. Я размаўляў з нашымі вайскоўцамі, якія тлумачаць, што яны адбіваюць расійскія атакі, а яны зноў абстрэльваюць украінскія пазіцыі і ідуць далей, нават не забіраючы загінуўшых. Яны проста ходзяць па іх трупах.

Нядаўна партал «Вёрстка» пісаў, што ў раёне Макееўкі Луганскай вобласці ад аднаго з украінскіх снарадаў загінулі больш за 500 расійскіх навабранцаў. «Салдаты загінулі, а іх камандзіры ўцяклі з поля бою», – падкрэсліваюць расійскія незалежныя журналісты.

ав

Выведка: Іранскія беспілотнікі, пастаўленыя ў Расію, вырабляліся з улікам уварвання ва Украіну

08.11.2022 13:32
Некаторыя кампаненты іранскіх беспілотнікаў пастаўленыя ў Расію, у т.л. прапелеры, былі пабудаваныя пасля пачатку вайны Крамля з Украінай.