Беларуская Служба

Генсек НАТА: Будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта будзе патрэбна

25.11.2022 13:04
НАТА анансавала дапамогу Босніі і Герцагавіне, а таксама Грузіі і Малдове.
 ,
Абаронцы Украіны, Херсоншчына PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

«НАТА не зрушыцца з месца і будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу. Енс Столтэнбэрг папярэдзіў, што калі Расія выйграе вайну – увесь Захад апынецца ў небяспецы. Падчас прэс-канферэнцыі ў Бруселі генеральны секатара НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што падтрымка Украіны ляжыць у інтарэсах усёй Еўропы. Генсек падкрэсліў, што інфляцыя і энергетычны крызіс – малая цана ў параўнанні з тым, з чым сутыкаецца Украіна:

-Мы плацім грашыма, а ўкраінцы плацяць крывёй. Калі мы дазволім Пуціну перамагчы, мы ўсе будзем плаціць значна больш высокую цану на працягу доўгіх гадоў. Калі Пуцін і іншыя аўтакраты ўбачаць, што выкарыстанне сілы прыносіць плён, яны зноў прыменяць сілу для дасягнення сваіх мэтаў.

На сустрэчы ў Бухарэсце якая адбудзецца на наступным тыдні, міністры замежных спраў краін Паўночнаатлантычнага альянсу павінны ўзяць на сябе абавязацельствы адносна далейшых траншаў дапамогі Украіне. На гэты раз гаворка пойдзе не пра зброю, а пра паліва і медыкаменты.

НАТА анансавала дапамогу Босніі і Герцагавіне, а таксама Грузіі і Малдове. Генсек Столтэнберг адзначыў, што ўсе гэтыя краіны цяпер знаходзяцца пад велізарным ціскам з боку Расіі.

iar/эж


Вугоршчына падтрымае пашырэнне НАТА

25.11.2022 09:59
Аб гэтым рашэнні былі праінфармаваныя ўлады Стакгольма і Хельсінкі.