Беларуская Служба

Расійскі рэжым заблакаваў сайты «Савета маці і жонак»

27.11.2022 15:17
Арганізацыя пратэставала супраць вайны ва Украіне і патрабавала спыніць мабілізацыю.
Расійскі рэжым заблакаваў сайты «Савету маці і жонак»https://www.youtube.com/watch?v=ZsLyMVJPtbM

Раней крамлёўская прапаганда арганізавала сустрэчу Уладзіміра Пуціна з выбранай групай салдацкіх маці. Як даказалі незалежныя журналісты, запрошаныя жанчыны з'яўляюцца прыхільніцамі злачыннай палітыкі расійскага дыктатара, і падчас сустрэчы гучалі словы нянавісці да Украіны і заходняга свету.

Генеральная пракуратура запатрабавала заблакаваць профіль «Савета маці і жонак» у папулярнай у Расіі сацыяльнай сетцы.

Раней актывісты гэтай арганізацыі сабраліся ў Санкт-Пецярбургу перад штабам Заходняй вайсковай акругі, дзе зачыталі петыцыю да расійскіх уладаў.

Жанчыны патрабавалі пачатку перамоваў з Кіевам, адмовы ад прымянення ядзернай зброі і вываду навабранцаў з памежных з Украінай рэгіёнаў.

На думку незалежных аглядальнікаў, крамлёўскі рэжым баіцца такіх выступаў і таму ўзмацняе ўнутраныя рэпрэсіі супраць праціўнікаў вайны, каб не страціць кантроль над расійскім грамадствам.

IAR/яс