Беларуская Служба

ЕС не будзе прымаць расійскія дакументы, выдадзеныя ва Украіне і Грузіі

09.12.2022 15:41
«Сённяшняе рашэнне Рады з'яўляецца яшчэ адным доказам нашай моцнай салідарнасці з Украінай».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.RJA1988/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрасаюз у чацвер прыняў рашэнне не прымаць расійскія дакументы, выдадзеныя ва Украіне і Грузіі.

– Захопніцкая вайна Расіі супраць Украіны – гэта грубае грэбаванне заснаваным на правілах міжнародным парадкам і пагроза міру і бяспецы ў Еўропе. Сённяшняе рашэнне Рады з'яўляецца яшчэ адным доказам нашай моцнай салідарнасці з Украінай. Мы ніколі не прызнаем незаконную анексію Расіяй яе тэрыторыі. Мы працягваем падтрымліваць права Украіны на вызваленне ўсіх акупаваных тэрыторый і аднаўленне поўнага кантролю над імі, – заявіў міністр унутраных спраў Чэхіі Віт Ракусан.

Рашэнне зʼяўляецца адказам на несправакаваную і неабгрунтаваную ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і практыку Расіі па выдачы расійскіх замежных пашпартоў жыхарам акупаваных рэгіёнаў. Гэта таксама вынік аднабаковага рашэння Расіі ў 2008 годзе прызнаць незалежнасць тэрыторый, якія належаць Грузіі: Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Расійскія праязныя дакументы, выдадзеныя ў акупаваных Расіяй рэгіёнах Украіны або на сепаратысцкіх тэрыторыях у Грузіі, або якія былі выдадзены жыхарам гэтых рэгіёнаў або тэрыторый, не будуць прымацца ў якасці сапраўдных праязных дакументаў для падачы заявы на візу або ўезд у Шэнгенскую зону.

Краіны-члены ЕС больш не прызнаюць або рыхтуюцца не прызнаваць расійскія праязныя дакументы, выдадзеныя ў гэтых рэгіёнах. Сённяшняе рашэнне накіравана на стварэнне агульнага падыходу, забеспячэнне належнага функцыянавання палітыкі знешніх межаў і агульнай візавай палітыкі, а таксама абарону бяспекі дзяржаў-членаў.

З моманту незаконнай анексіі Крыма ў сакавіку 2014 года Расія выдае жыхарам Крыма расійскія замежныя пашпарты. У красавіку 2019 года гэтая практыка была распаўсюджаная на непадкантрольныя ўкраінскаму ўраду тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях, а затым у ліпені 2022 года – на акупаваныя Херсонскую і Запарожскую вобласці. Сістэматычная выдача расійскіх пашпартоў у акупаваных рэгіёнах зʼяўляецца чарговым парушэннем міжнароднага права і тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

ав

З пачатку вайны загінулі 93 390 расійскіх салдат

09.12.2022 13:38
Генштаб Узброеных сіл Украіны падаў статыстыку знішчэнняў і ахвяр агрэсара.