Беларуская Служба

ЗША абвяшчаюць аб чарговым пакеце ваеннай дапамогі Украіне аб'ёмам каля 3 млрд долараў

06.01.2023 18:34
У рамках новага маштабнага пакета, у які ўпершыню ўвойдуць некалькі дзясяткаў баявых машын пяхоты «Брэдлі», паведамілі прадстаўнікі амерыканскіх уладаў.
Ukraina otrzyma od USA wozy Bradley?
Ukraina otrzyma od USA wozy Bradley?Karolis Kavolelis / Shutterstock.com

ЗША адправяць Украіне чарговую ваенную дапамогу на суму амаль 3 мрлд долараў у рамках новага маштабнага пакета, у які ўпершыню ўвойдуць некалькі дзясяткаў баявых машын пяхоты «Брэдлі», паведамілі прадстаўнікі амерыканскіх уладаў.

Гэта чарговы крок адміністрацыі Джо Байдэна па адпраўцы ўсё больш смертаноснай і магутнай зброі Украіне, каб дапамагчы ёй даць адпор расійскім захопнікам.

Еўрапейскія саюзнікі таксама павысілі свае абавязацельствы па пастаўках зброі. Надоечы Нямеччына абʼявіла, што яна паставіць бронетранспарцёры і батарэю ракет «Пэтрыёт», а Францыя заявіла, што ў бліжэйшы час правядзе перамовы аб пастаўках бронемашын.

Але ўсе гэтыя заявы не прадугледжваюць паставак цяжкіх баявых танкаў, якія складаныя ў эксплуатацыі і маюць больш дальнабойную зброю. БМП «Брэдлі», якая выкарыстоўваецца для перавозкі вайскоўцаў, – гэта не танк, але таксама вядомая як «забойца танкаў» з-за супрацьтанкавых ракет, якія БМП можа мець на ўзбраенні.

Новы пакет амерыканскай дапамогі на суму каля 2,85 мільярда долараў, які ўключае пастаўку каля 50 «Брэдлі», зʼяўляецца самым буйным з серыі пакетаў ваеннай тэхнікі, якую Пентагон вылучыў са сваіх запасаў, каб адправіць ва Украіну. Ён накіраваны на тое, каб аказаць Украіне як мага большую дапамогу ў зімовыя месяцы, перш чым надыдзе вясна і пачнецца чаканая актывізацыя баявых дзеянняў.

Прэзідэнт Байдэн і канцлер Германіі Олаф Шольц у сумеснай заяве ў чацвер пацвердзілі, што ЗША паставяць Украіне БМП «Брэдлі», а ФРГ – бронетранспарцёры «Мардэр». У заяве не ўказваецца агульная колькасць машын або агульны кошт пакета дапамогі.

У пакет дапамогі таксама ўвайшлі пазашляхавікі HUMVEE, бронемашыны з узмоцненай супрацьміннай абаронай MRAP, вялікая колькасць ракет і іншых боепрыпасаў, паведамілі амерыканскія афіцыйныя крыніцы.

VoA/pap/эж

Германія перадала Украіне ракеты для сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T

15.12.2022 19:43
IRIS-T SLM лічыцца адной з самых дасканалых сістэм СПА ў свеце, якіх нават няма на ўзбраенні Бундэсвера.

Рамштайн-8: Дзмітрый Кулеба чакае ад Захаду перадачы танкаў для УСУ

04.01.2023 14:13
У гэтым годзе Украіна павінна атрымаць такое ўзбраенне, якое не магла атрымаць у мінулым годзе.