Беларуская Служба

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падзякаваў брытанцам за падтрымку

23.01.2023 11:01
Дзякуй усяму брытанскаму народу, усім нашым сябрам у Брытаніі, заявіў украінскі лідар.
 -
Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Джонсан наведаў КіеўPAP/EPA/UKRAINE PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Барысу Джонсану і ўсяму брытанскаму народу за падтрымку падчас вайны з Расіяй. Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі ўчора чарговы раз наведаў Украіну. У сваёй прамове, апублікаванай у сацыяльных сетках, Уладзімір Зяленскі падзякаваў Барысу Джонсану і Вялікабрытаніі за іх прыхільнасць Украіне:

- Мы хочам, каб такія людзі, як Барыс Джонсан, працавалі на Украіну. Усе ўкраінцы павінны памятаць, што ўклад брытанцаў у нашу абарону вельмі вялікі. Дзякуй усяму брытанскаму народу, усім нашым сябрам у Брытаніі. Я дзякую прэмʼеру Рышы Сунаку за яго важныя рашэнні і палітыку, якія робяць свет мацнейшым.

Барыс Джонсан сустрэўся ў Кіеве з Уладзімірам Зяленскім, ён таксама наведаў Бучу і Барадзянку ў Кіеўскай вобласці, дзе расіяне здзейснілі масавыя злачынствы супраць мірнага насельніцтва Украіны. Буча была вызвалена з рук агрэсара ў канцы сакавіка, Барадзянка – на пачатку красавіка мінулага года.

IAR/аз

Барыс Джонсан наведаў Бучу, Барадзянку і Кіеў

22.01.2023 17:52
Пад Кіевам расіяне здзяйснялі масавыя злачынствы супраць мірнага насельніцтва ў пачатку вайны.