Беларуская Служба

Украінцы завяршаюць падрыхтоўку да саміту Украіна-ЕС

01.02.2023 13:45
Нагадваем, Украіна атрымала статус краіны-кандыдата 23 чэрвеня мінулага года.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што завяршаецца падрыхтоўка да саміту Украіна-ЕС, які 3 лютага адбудзецца ў Кіеве. У сацсетках украінскі лідар падкрэсліў, што бліжэйшы тыдзень стане «тыднем еўраінтэграцыі ва ўсіх значэннях гэтага слова»:

- Чакаем навін па Украіне. Мы чакаем ад нашых партнёраў у Еўрапейскім Саюзе рашэнняў, якія будуць адэкватныя ўзроўню супрацоўніцтва паміж нашымі інстытутамі і Еўрасаюзам і нашаму прагрэсу. Прагрэс, які відавочны – нават нягледзячы на поўнамаштабную вайну.

Нагадваем, Украіна атрымала статус краіны-кандыдата 23 чэрвеня паводле аднагалоснай згоды лідараў усіх 27 краін-членаў ЕС. Статус кандыдата – гэта першы крок да ўступлення краіны ў супольнасць.

IAR/ Facebook/аз

Генштаб УСУ: Расіяне нясуць вялікія асабовыя страты на фронце

01.02.2023 08:50
Яшчэ адзін расійскі вайсковы шпіталь адкрыўся ў раёне Новаіванаўкі ў Луганскай вобласці.