Беларуская Служба

The Wall Street Journal: Расія плануе стварыць больш хуткі беспілотнік, чым «Шахед»

05.02.2023 18:34
Вырабляць беспілотнікі, па заказу Масквы, будзе Іран на тэрыторыі Расіі.
Drony
DronyVolodymyr Goinyk/Shutterstock.com

Вырабляць беспілотнікі, па заказу Масквы, будзе Іран, але ўжо на тэрыторыі Расіі, напісала амерыканскае выданне The Wall Street Journal.

Завод дронаў, як мяркуецца, будзе знаходзіцца ў горадзе Елабуга (1100 кіламетраў да мяжы з Украінай). Прадпрыемства з'яўляецца часткай дагавору паміж Расіяй і Іранам на 1 мільярд долараў.

У пачатку студзеня іранская дэлегацыя высокага ўзроўню прыбыла ў Расію, каб наведаць месца, дзе плануецца пабудаваць завод.
яс