Беларуская Служба

Украіна стаіць на мяжы вычарпання запасу ракет СПА

10.04.2023 18:01
Ва Украіны да мая могуць вычарпацца ракеты СПА, сведчаць злітыя амерыканскія дакументы.
Rakietowy system przeciwlotniczy i przeciwbalistyczny S-300
Rakietowy system przeciwlotniczy i przeciwbalistyczny S-300Vovan/CC BY 3.0/Wikimedia Commons

Калі Кіеў выкарыстае апошнія запасы ракет С-300, гэта дазволіць Расіі дамагчыся перавагі ў паветры, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на Wall Streat Journall.

Паводле меркаваных дакументаў Пентагона, якія трапілі ў сацыяльныя сеткі, Расія можа здабыць кантроль над паветранай прасторай Украіны – ужо ў маі, бо ва Украіны заканчваюцца зенітныя ракеты.

Палкоўнік Юрый Ігнат, прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны, сказаў, што не можа каментаваць дакладнасць інфармацыі на слайдах, якія трапілі ў СМІ. Аднак ён пацвердзіў, што СПА Украіны сутыкаюцца з дэфіцытам боекамплекту і што Украіне тэрмінова патрэбная дапамога ад саюзнікаў.

«Калі мы прайграем бітву за неба, наступствы для Украіны будуць вельмі сур'ёзнымі», – сказаў Юрый Ігнат.

Паводле сакрэтнага меркаванага слайда Пентагона ад 28 лютага, Украіна цалкам зрасходуе свой запас ракет «Бук» да 13 красавіка, а ракет С-300 – да 3 мая пры цяперашніх тэмпах выкарыстання.

яс