Беларуская Служба

Украіна для вызвалення Крыма будзе прымяняць усю не забароненую зброю

14.04.2023 17:58
Данілаў таксама высмеяў намаганні расіян, якія пачалі капаць акопы на акупаваным паўвостраве.
        .  ,      , , , 16  2023 .
Мужчина проходит перед баннером с лозунгом «Девять лет вместе. Крымская весна», посвященному девятой годовщине аннексии Крыма Россией, Симферополь, Крым, 16 марта 2023 года.Фото: PAP/EPA/STRINGER

Украіна для вызвалення Крыма будзе прымяняць усю не забароненую зброю. Пра гэта заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

«Крым – тэрыторыя Украіны, і мы будзем адчуваць і выкарыстоўваць там любое не забароненае міжнароднымі законамі ўзбраенне, якое дапаможа вызваліць нашы тэрыторыі», – заявіў Данілаў.

Раней у эфіры тэлемарафона сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны намякнуў, што загадкавыя выбухі ў Крыме могуць быць выпрабаваннямі новых узораў украінскіх узбраенняў. Данілаў таксама высмеяў намаганні расіян, якія пачалі капаць акопы на акупаваным паўвостраве, асцерагаючыся ўкраінскага контрнаступу.

Акрамя гэтага сакратар СНБА падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы маюць некалькі варыянтаў развіцця падзей на фронце, а ўсе здагадкі адносна контрнаступлення Узброеных сілаў Украіны, якія зараз робяцца, не маюць пад сабой ніякай асновы.

Паводле unian.net / вх