Беларуская Служба

Украіна атрымае дадатковыя сістэмы Patriot з Германіі

10.08.2023 08:15
Гэты крок набліжае нас да стварэння рэальнага супрацьракетнага шчыта над Украінай, заявіў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Twitter/Wołodymyr Zełenski

Прэзідэнт Украіны абвясціў, што яго краіна атрымае ад Германіі дадатковыя комплексы СПА Patriot. Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што дадатковыя пускавыя ўстаноўкі дазволяць яшчэ больш эфектыўна абараняць Украіну ад расійскіх паветраных нападаў:

- Сёння з Германіі прыйшлі добрыя навіны. Мы дамовіліся пра гэта з канцлерам Олафам Шольцам. Будуць дадатковыя сістэмы Patriot. Дзякуй вялікі Олаф, яны патрэбныя, каб абараніць людзей ад расійскага тэрору. Гэты крок набліжае нас да стварэння рэальнага супрацьракетнага шчыта над Украінай. Гэта дапаможа людзям, гарадам, вёскам.

Чарговы пакет ваеннай дапамогі з Германіі таксама ўключае: бронетранспарцёры, бронеаўтамабілі, кулямёты і боепрыпасы.

IAR/аз

Украіна: Вайскоўцы знішчылі расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута

09.08.2023 11:01
За апошнія суткі ўкраінцы вялі наступ на Данбасе, у Херсонскай вобласці і на поўдні краіны.

За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы знішчылі 820 расійскіх акупантаў

09.08.2023 12:11
З 1 па 7 жніўня са Сватаўска-Крэмінскага напрамку ў Белгарадскі шпіталь было накіравана каля 500 акупантаў з агнястрэльнымі раненнямі рознай ступені.