Беларуская Служба

Абаронцы Украіны аднавілі памежны слуп на востраве Змяіным

13.08.2023 14:07
Намеснік кіраўніка ўкраінскай выведкі Дзмітрый Усаў падзякаваў украінскім салдатам за абарону Радзімы.
Абаронцы Украіны аднавілі памежны слуп на востраве ЗмяінымФота: Дзяржаўная памежная служба Украіны

Украінскія памежнікі ўсталявалі новы памежны слуп на востраве Змяіны. Папярэдні быў знішчаны падчас расийскага абстрэлу, – паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнека, удакладніўшы, што неўзабаве аналагічны слуп будзе пастаўлены і ў Крыме:

-Сёння, 12 жніўня 2023 года, афіцэры Дзяржаўнай памежнай службы пры ўсебаковай падтрымцы вайскоўцаў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны аднавілі гістарычную справядлівасць. На востраве Змяіны ўсталяваны памежны знак. Наступны памежны знак будзе ўсталяваны ў нашым украінскім Крыме, калі ён будзе вызвалены.

Намеснік кіраўніка ўкраінскай выведкі Дзмітрый Усаў падзякаваў украінскім салдатам за абарону Радзімы.

Нагадаем, расійскій захопнікі атакавалі востраў Змяіны ў першы дзень уварвання ва Украіну, 24 лютага 2022 году. Увечары таго ж дня памежная служба Украіны прызнала, што страціла сувязь са сваімі абаронцамі і востраў страчаны. Украінскія абаронцы вострава праславіліся тым, што адмовіліся здацца і ўказалі адпаведны курс расійскаму ваеннаму караблю.

Востраў Змяіны быў вызвалены летась улетку. Сёлета напачатку ліпеня, у 500-ы дзень вайны, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі наведаў Змяіны востраў, каб падзякаваць усім, хто змагаўся з расійскімі захопнікамі.

iar/эж

 

Уладзімір Зяленскі наведаў востраў Змяіны

08.07.2023 14:05
Адказ, які ўкраінскія абаронцы вострава далі расіянам, хутка стаў сімвалам украінскага супраціву.