Беларуская Служба

Праваабаронца: Суды і затрыманні падлеткаў па «наркатычных» справах адбываюцца з парушэннямі правоў дзіцяці

01.06.2020 13:24
Частка беларускай моладзі абсалютна вылучана з сферы права. 
Аўдыё
  • Праваабаронца, кіраўніца Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом» Вольга Карач расказвае пра становішча зняволенай моладзі ў Беларусі:
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ OFFFSTOCK

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. У Беларусі дзяржава ўсяляк дэманструе адданасць ідэям правоў дзіцяці, Мінск узяў на сябе абавязацельствы абароны правоў дзяцей у рамках адпаведных міжнародных пагадненняў.

Аднак частка беларускай моладзі абсалютна вылучана з сферы права. Гаворка ідзе пра няпоўнагадовых затрыманых і асуджаных, а ў гэтай групе дамінуе моладзь, якая трапіла за краты па 328 артыкуле Крымінальнага Кодэксу Беларусі, так званым «наркатычным» артыкуле.

Праваабаронца, кіраўніца Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом» Вольга Карач расказвае пра становішча зняволенай моладзі ў Беларусі:

-Паводле беларускага заканадаўства, няпоўнагадовымі зняволенымі лічацца ўсе тыя, хто быў такім узросце на момант затрымання. Напрыклад, калі падлетак быў асуджаны ў 16-гадовым узросце на 10 гадоў, ён мае статус няпоўнагадовага ўвесь тэрмін зняволення. (...)

Колькі зараз у Беларусі можна налічыць такіх зняволеных, у тым ліку асуджаных паводле наркатычным артыкулам?

-Ідзе відавочная дзяржаўная маніпуляцыя статыстыкай. Калі прааналізаваць афіцыйныя статыстычныя зборнікі за год, там прыводзіцца дадзеныя затрыманых няпоўнагадовых толькі за гадавы перыяд падлікаў. То-бок, там наўмысна выводзіцца група ўліку, якая не адпавядае беларускаму заканадаўству. Трэба дакладна разумець, што непасрэдна ў турму трапляюць ужо не падлеткі, а поўнагадовыя людзі, адпаведна, гэтыя дадзеныя іх ужо не ўлічваюць. Напрыклад у бабруйскай Калоніі для няпоўнагадовых №2 зараз такіх знаходзіцца некалькі соцень, некаторыя кажуць, што іх там каля трох соцень.

На жаль, дакладнай статыстыкі па гэтай групе зняволеных няма. А самае кепскае, што дзяржава робіць усё, каб гэтай статыстыкі не было і надалей. Аднак у нас ёсць ускосныя магчымасці наблізіцца да сапраўднага памеру гэтай трагедыі. Калі прыгледзіцца статыстычным дадзеным беларускага правасуддзя, дзяржаўнай статыстыцы і дадзеным Дэпартаменту выконвання пакаранняў, то мы ўбачым, што ўсе гэтыя ведамствы падаюць абсалютна розныя лічбы. Адбываецца відавочная маніпуляцыя лічбамі, каб не паказаць рэальны маштаб праблемы.

Калі спаслацца на дадзеныя ААН, у 2014 годзе займала другое месца ў Еўропе па колькасці няпоўнагадовых асуджаных. З 2014 года ў Беларусі было асуджана прыкладна 18 тысяч маладых людзей ва ўзросце да 14 да 29 гадоў. Адначасова, агульная лічба ўсіх зняволеных у Беларусі – гэта крыху менш за 35 тысячы чалавек. 18 тысяч маладых людзей гэта больш чым палова ўсіх асуджаных у Беларусі.

Гледзячы з перспектывы правоў дзіцяці, няпоўнагадовых арыштаваных потым асуджаных, у якіх умовах яны ўтрымліваюцца? Што з імі адбываецца пасля, ці існуе дзяржаўныя механізмы рэсацыялізацыі моладзі пасля зняволення?

-Трэба падкрэсліць, што ўсе гэтыя затрыманні, усе гэты суды, зараза кажу пра Артыкул 328, адбываюцца з вялікімі парушэннямі як беларускага заканадаўства, так і правоў дзіцяці, адпаведнай Канвенцыі, якую падпісала Беларусь. Затрыманая, асуджаная моладзь дазнае фізічны гвалт, пагрозы сексуальнага гвалту.

На этапе затрымання самая вялікім і масавым парушэннем, з’яўляецца тое, што праваахоўныя органы не выклікаюць бацькоў да няпоўнагадовага. Яны вымушаюць яго падпісваць дакументы, якія стануць падставай для будучага прысуду. Звычайна бацькі даведваюцца пра гэту сітуацыю занадта позна, калі запужаны падлетак падпісаў усе патрэбныя следству паперы. І на выхадзе мы маем, што за 0,12 грамаў марыхуаны 17 гадовы падлетак атрымоўвае 10 гадоў турэмнага зняволення. (...)

Страшна падумаць, калі ўсе гэтыя маладыя мужчыны праз 5-7 гадоў пачнуць выходзіць на свабоду... У іх няма ніякіх перспектываў. Усё што яны памятаюць і ведаюць у жыцці – гвалт. Пры гэтым усе гэтыя людзі знаходзіліся ў адных і тых жа атрадах у турмах. З гэтага паўстануць «ОПГ» у іх няма іншага выйсця. Як ім жыць? Ён выходзіць з турмы і яму наша ласкавая дзяржава дае аж два(!) долары дапамогі. Далі два долары і едзь куды хочаш! (...)

З праваабаронцам і грамадскім дзеячам Вольгай Карач размаўляў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!