Беларуская Служба

Я. Іванюк: «Беручы інтэрв'ю ў Лукашэнкі ў '94г, я быў упэўнены, што ён краіну не здасць»

28.02.2021 22:00
На пачатку 90-ых была зусім іншая палітычная сітуацыя ў Беларусі, інакш таксама выглядалі польска-беларускія адносіны.
Аўдыё
  • Гадавіна Праграмы замежнага вяшчання ПР
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/LightField Studios

85 гадоў спаўняецца Праграме замежнага вяшчання Польскага радыё. У рамках гэтага каналу ўжо амаль тры дзясяткі гадоў існуе Беларуская служба. Калі ў польскім эфіры пачалі гучаць перадачы па-беларуску, была зусім іншая, чым цяпер, палітычная сітуацыя ў Беларусі, інакш таксама выглядалі польска-беларускія адносіны.

Мы папрасілі расказаць пра пачаткі працы нашай рэдакцыі і пра кантакты з беларускімі палітыкамі нашага даўняга супрацоўніка Яраслава Іванюка.

Ён кажа, між іншым, як браў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі адразу пасля выбараў у 94г, і быў упэўнены, што новаабраны кіраўнік Беларусі краіну не «здасць». Пасля падзей апошніх месяцаў ужо няма 100-працэнтнай упэўненасці, што А. Лукашэнка захавае суверэнітэт дзяржавы.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

нг