Беларуская Служба

Сапраўднай эпідэміяй апошняга дзесяцігоддзя з’яўляецца залежнасць дзяцей ад тэлефонаў

03.12.2021 15:36
Адначасова, не зніклі іншыя залежнасці.
Аўдыё
  • Сапраўднай эпідэміяй апошняга дзесяцігоддзя з’яўляецца залежнасць дзяцей ад тэлефонаў
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Firmbee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сапраўднай эпідэміяй апошняга дзесяцігоддзя з’яўляецца залежнасць дзяцей ад тэлефонаў, гульняў і сацыяльных сетак. Адначасова, не зніклі іншыя залежнасці. У значнай ступені за гэта адказваюць дарослыя. 

Курэння, алкаголь, наркатычныя сродкі – гэта праблемы, з якімі бацькі і дзеці сустракаюцца здаўна. Псіхолаг дадае да гэтага спісу аб’яданне і сталую патрэбу забавы. Дзякуючы гэтаму дзеці і моладзь спраўляюцца са стрэсам.

Знакам сучаснага свету сталі залежнасці ад новых тэхналогій – тэлефонаў, планшэтаў, інтэрнэту, сацыяльных сетак. Пра гэта мы будзем размаўляць з псіхолагам і тэрапеўткаю Бэатай Каторай. Яна перакананая, што бацькі маюць уплыў на звычкі сваіх дзяцей і павінны ставіць межы. Дарослыя павінны быць прыкладам, кажа спецыяліст.

- Яны павінны быць тымі, хто фармуе маладое пакаленне. Не можа быць так, што бацькі з маленства даюць дзецям смартфоны, каб яны не перашкаджалі падчас пакупак ці ў кавярнях, што мы стала назіраем. Дадаткова, бацькі перакананыя, што іх дзеці развіваюцца, гледзячы адукацыйныя мультфільмы. У выніку бацькі з самога дзяцінства прывіваюць пэўныя звычкі. У будучыні для такіх дзяцей іншыя рэчы становяцца нецікавымі. З іншага боку, з маленства дзеці назіраюць за бацькамі, якія прыходзячы на гульнявую пляцоўку адразу вымаюць тэлефон. Падчас ежы таксама глядзяць у тэлефоны. Таму пасля няма чаго здзіўляцца, што падлеткі робяць тое ж самае. Гэты прыклад яны бяруць з нас. Паверце, дарослыя ў стане паставіць межы дзецям, але перад гэтым такія межы яны павінны паставіць самым сабе.

Дарослыя вельмі часта наракаюць на дзяцей, а самыя не ўяўляюць свайго жыцця без тэлефонаў. Бэата Катора адзначае, што вельмі лёгка праверыць, ці мы ў стане жыць і функцыянаваць без тэлефону і доступу да інтэрнэту.

-Ці мы ў стане расстацца з мабільным тэлефонам. Ці ідучы спаць, мы кладзем яго каля галавы. Гэта вельмі добры тэст: ці мы бяром тэлефон у спальню? Ці мы ў стане пакінуць яго ў іншым пакоі, вызначыць гадзіну, з якой мы перастаем карыстацца ўсімі прыладамі. Калі мы можам так зрабіць і не мець спакусы туды зазірнуць, то сітуацыя не найгоршая. А калі мы ўсё ж адчуваем дыскамфорт, то мы павінны над гэтым задумацца.

Псіхолаг Бэата Катора кажа, што гаворка ідзе не пра тое, каб забараніць карыстацца віртуальным светам. Ён павінен быць і трэба вучыцца браць з яго самае лепшае. Але нельга дапусціць, каб гэта ён кіраваў намі. Галоўнае пытанне: хто кім кіруе.

Варта, як кажа спецыялістка, нават пахваліць дзяцей за іх здольнасці карыстацца новымі тэхналогіямі, але адначасова звяртаць увагу на пагрозы з імі звязаныя.

-Вельмі добра, што ты ўмееш. Нават больш, няхай бацькі, дзяды пытаюцца ў 10-15-годак як карыстацца прыкладаннямі, вучацца ад іх. Няхай дзеці бачаць, што ёсць і добрыя бакі іх здольнасцяў. Каб яны не мелі адчування, што мы толькі сварымся з імі. Карыстаючыся прыкладаннямі разам з дзецьмі ёсць больш шанцаў на тое, што яны захочуць з намі дыскутаваць на тэму пагрозаў.

Адной з найбольшых небяспек для моладзі, калі казаць пра інтэрнэт, з’яўляецца залежнасць ад сацыяльных сетак. Маладым людзям патрэбныя моцныя эмоцыі. У сацсетках яны шукаюць ідэал, а таксама ствараюць свой вобраз, таксама ідэальны. На жаль, ён фікцыйны. Усё павінна быць спектакулярнае – забава, цярпенне, эмоцыі. Псіхолаг кажа, што, калі гэты працэс не затрымаць, то сітуацыя будзе пагаршацца. Тут павінна быць праца дарослых, якія павінны тлумачыць, што ў жыцці ёсць не толькі чорнае і белае, што штодзённасць бывае звычайнай, без моцных эмоцый.

Значная частка дзяцей і моладзі на пытанне, кім яны хочуць быць, адказваюць, што ютуберам, зоркай сацсетак. У іх складаецца памылковае ўражанне, што гэта вельмі лёгка і прыбыткова. Жыццё аднак іншае. Дзяцей трэба вучыць, што большасць людзей дасягае ў жыцці поспеху цяжкай і сістэматычнай працай.

Сучасныя цывілізацыйныя выклікі адсунулі ў цень іншыя пагрозы, з якімі сутыкаюцца дзеці і моладзь. Гэта класічныя залежнасці – ад алкаголю, цыгарэт, наркотыкаў. Час пандэміі, па словах Бэаты Каторы, толькі паглыбіў праблему наркатычнай залежнасці дзяцей.

-Праблема вяртання да наркотыкаў вырасла. У шпіталі трапляюць дзеці, якія купляюць лекі, даступныя без рэцэптаў, мяшаюць розныя лекі з рознымі субстанцыямі. Гэта жахліва, як вельмі маладыя людзі пайшлі ў бок наркатычных рэчываў. І зноў я павінна сказаць, што яны бяруць прыклад з нас, дарослых.

Не ўсе праблемы могуць вырашыць бацькі, але яны сапраўды могуць даць велізарны прыклад правільных паводзін і разумнага карыстання здабыткам сучаснага свету.

ав

Створана бясплатнае прыкладанне бацькоўскага кантролю mOchrona

02.12.2021 16:22
Бацькі могуць выбраць катэгорыі вэб-сайтаў і прыкладанняў, да якіх дзіця не павінна мець доступу.