Беларуская Служба

Кіраўнік МАГАТЭ: Рызыка катастрофы рэальная

08.08.2022 13:51
Небяспечная сітуацыя пануе на ўкраінскай АЭС у Запарожжы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля пятнічнага абстрэлу на АЭС у Запарожжы склалася небяспечная сітуацыя, якая пагражае пажарам і ўцечкай у любы момант. «Гэта гульня з агнём», – кажа кіраўнік МАГАТЭ, а Масква і Кіеў абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэле электрастанцыі, піша «Gazeta Wyborcza».

– Я вельмі занепакоены паведамленнямі з найбуйнейшай еўрапейскай АЭС. Існуе вельмі рэальная рызыка ядзернай катастрофы, – сцвярджае Рафаэль Гросі, кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). – Гэтая атака паказвае, што існуе цалкам рэальная пагроза ядзернай катастрофы, якая можа пагражаць здароўю насельніцтва і навакольнаму асяроддзю як ва Украіне, так і за яе межамі. Любыя атакі з тэрыторыі электрастанцыі або накіраваныя ў яе – гэта гульня з агнём, якая можа быць катастрафічнай«, – дадаў ён.

Некалькімі днямі раней Гросі папярэджваў, што сітуацыя на зямлі «цалкам выйшла з-пад кантролю» і сцвярджаў, што «ўсе правілы ядзернай бяспекі былі парушаныя».

Бакі высоўваюць узаемныя абвінавачанні. Паводле расійскіх СМІ, за агнём стаіць украінская армія, расіяне хваляцца, што ўцечкі ўдалося пазбегнуць толькі дзякуючы «умелым, эфектыўным і пісьменным дзеянням» расійскіх падраздзяленняў.

Кіеў адказвае, што гэта няпраўда, і адказнасць за абстрэл нясуць расіяне. – Любыя бамбардзіроўкі гэтага месца – бессаромнае злачынства і тэрарыстычны акт, – заявіў у пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Брытанская выведка пацвярджае, што расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць электрастанцыю ў якасці прыкрыцця для сваіх войскаў і абсталявання, наўмысна размяшчаючы там свае падраздзяленні. Дзякуючы «ахоўнаму статусу» электрастанцыі яны могуць беспакарана атакаваць украінскія рэгіёны на захад ад Дняпра, не даючы ўкраінцам эфектыўна адпомсціць.

ав

Энергаатам: Расіяне сур'ёзна пашкодзілі азотна-кіслародную станцыю на ЗАЭС, ёсць рызыка выкіду радыяцыі

06.08.2022 15:56
Паведамляецца, што 6 жніўня Запарожская АЭС працуе з рызыкай парушэння правілаў радыяцыйнай і пажарнай бяспекі.