Беларуская Служба

Пандэмія каранавіруса будзе нагадваць пра сябе яшчэ дзясяткі гадоў – кіраўнік СААЗ

02.08.2020 13:21
«Многія краіны, якія лічылі, што горшае ўжо за імі, сутыкаюцца з новымі хвалямі эпідэміі».
Siedziba WHO w Genewie
Siedziba WHO w GenewieEQRoy/shutterstock

Пандэмія каранавіруса з'яўляецца крызісам у галіне аховы здароўя, які здараецца раз у сто гадоў, сказаў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэесус. Ён зазначыў, што эфект ад SARS-CoV-2 будзе адчувацца яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў, паведамляе BBC.

«Многія краіны, якія лічылі, што горшае ўжо за імі, сутыкаюцца з новымі хвалямі эпідэміі», – адзначыў кіраўнік СААЗ.

Тэдрас Аданам Гебрэесус сказаў, што дзяржавы, якія пандэмія закранула ў нязначнай ступені, цяпер сутыкнуліся з ростам новых выпадкаў заражэнняў і смерцяў.

вс

на фота: штаб-кватэра СААЗ у Жэневе