Беларуская Служба

Расійскія каментатары высока ацанілі гульню польскай зборнай, казалі, што не пашанцавала

24.06.2021 09:49
Польшча прайграла Швецыі з лікам 2:3 і скончыла гуляць у турніры Еўра-2020.
Футбалісты польскай зборнай на трэніроўцы перад матчамфота: PAP/Marcin Gadomski

Расійскія каментатары высока ацанілі гульню футбольнай зборнай Польшчы ў матчы супраць Швецыі. Журналісты і заўзятары ўказвалі на памылкі ў абароне бела-чырвоных, але часцей за ўсё паўтаралі, што "не пашанцавала". У Санкт-Пецярбургу Польшча прайграла Швецыі з лікам 2:3 і скончыла гуляць у турніры Еўра-2020. Польскія заўзятары двойчы прыязджалі ў Санкт-Пецярбург і двойчы былі сведкамі паражэння "бела-чырвоных".

Пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі назіраў за матчам з трыбуны пецярбургскага стадыёна. "Мы ўбачылі выдатную другую палову, і ў той жа час не можам прымірыцца з паразай", - сказаў польскі дыпламат. У некаторых палякаў, якія выходзілі са стадыёна ў Санкт-Пецярбургу, у вачах былі слёзы. Аматары футбола разлічвалі на перамогу польскай зборнай, якая дала б камандзе магчымасць прайсці ў адну восьмую фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе. Пасля паразы са Швецыяй палякі развіталіся з турнірам.

iar/нг