Беларуская Служба

Dziennik Gazeta Prawna: Наступныя пандэміі трэба перадухіліць

30.04.2021 16:03
Паводле сённяшніх меркаванняў, наступная пандэмія таксама пяройдзе на чалавечы свет з жывёльнага.
Здымак мае ілюстрацыйны характарMartin Janca/shutterstock.com

Развіццё медычных навук і досыць хуткае асэнсавання небяспекі вірусаў усыпіла пільнасць навукоўцаў, якія даследавалі і адкрывалі новыя мікраарганізмы, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna. Вінаватыя ў тым таксама дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, якія за часы спакойнага, безвіруснага жыцця пачалі вылучаць менш грошай на розныя праекты звязаныя з выяўленнем пагрозаў.

Паводле сённяшніх меркаванняў, наступная пандэмія таксама пяройдзе на чалавечы свет з жывёльнага. Усе новыя, небяспечныя хваробы, якія за апошнія гады атакавалі насельніцтва ў розных частках свету, былі звязаныя з дзікімі жывёламі. У Кітаі, дзе індустрыялізацыя за апошнія тры дзесяцігоддзі набрала неверагодных тэмпаў пагроза пераносу віруса з кажана на чалавека з’явілася даўно. Жывёлы, якія звычайна жывуць у лясах прыстасаваліся да гораду, адначасова пераносячы невядомыя раней хваробы ва ўрбанізаванае асяроддзе.Падобна сітуацыя выглядае ў Заходняй Афрыцы, дзе ў выніку карчавання дрэў мышы з віду Mastomys пачалі распаўсюджваць вірус ліхаманкі Ласа ў людскіх пасяленнях, куды прайшлі пасля знішчэння іх натуральнага асяроддзя – лесу.

СААЗ мае адмысловы спіс патэнцыйна небяспечных, эпідэміягенных хваробаў. Сярод іх вылучаюцца, узгаданая раней Ласа, Эбола, Зіка і Ніпа. Апошні выпадак клапоціць навукоўцаў найбольш. Ён можа перайсці на чалавека з кажана, але былі выяўлены выпадкі пераносу віруса са свінні на чалавека. Вірус аднак распаўсюджваецца вельмі павольна, бо яго смяротнасць вельмі высокая і пакуль носьбіт паспее заразіць іншых, хутчэй за ўсё, ён памрэ.

Каранавірус паспрыяў зацікаўленню папярэджвання новых патэнцыйна небяспечных вірусаў. Дзяржавы і фонды зацікаўлены ў тым, каб выкрыць магчымую пагрозу раней, чым яна распаўсюдзіцца. Яны гатовы выдаткаваць на гэта мільярды долараў. Адзін каранавірус, паводле Міжнароднага валютнага фонда, каштаваў сусветнай эканоміцы 28 трыльёнаў долараў, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna.​

аев

У Індыі пандэмія дасягнула рэкордных маштабаў

24.04.2021 10:06
У Індыі за апошнія суткі памерла больш за 2000 чалавек, заражаных каранавірусам, пацверджана 340 000 выпадкаў новых захворванняў. 

Біяразнастайнасць абароніць людзей ад далейшых эпідэмій

24.04.2021 14:12
Біялагічная разнастайнасць - гэта найвялікшы скарб чалавецтва, які мы найменш шануем.

Пандэмія і дыстанцыйная вучоба аказвае негатыўны ўплыў на псіхіку маладых людзей

29.04.2021 14:09
Дзеці жывуць у соцыуме, яны бачаць і ўспрымаюць усе праблемы, якія назіраюцца навокал.