Беларуская Служба

Расіяне вядуць наступ на Данбасе па чатырох кірунках

11.04.2023 07:54
Расійскія войскі вядуць наступ на Данбасе адначасова на чатырох кірунках: Бахмут, Мар'інка, Аўдзееўка і Ліман, паўсюль ідуць жорсткія баі.
Wojska rosyjskie prowadzą w Donbasie natarcie jednocześnie na czterech kierunkach - informują siły obronców
Wojska rosyjskie prowadzą w Donbasie natarcie jednocześnie na czterech kierunkach - informują siły obroncówFacebook/General Staff of the Armed Forces of Ukraine

«Эпіцэнтрам баявых дзеянняў па-ранейшаму зʼяўляецца Усход. (...) Ідзе наступ адначасова на чатырох кірунках: Марʼінка, Ліман, Аўдзееўка і Бахмут. Трэба сказаць, што жорсткія баі ідуць практычна ўсюды, асабліва ў Марʼінцы і Аўдзееўцы», – заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Яна запэўніла, што на кірунках Марʼінкі, Лімана і Аўдзееўкі «праціўнік не дасягае мэты». Каментуючы сітуацыю ў раёне Бахмута, яна заявіла, што расіяне там «жорстка знішчаюць усё», у тым ліку тэхніку, якая выязджае з горада. Марял падкрэсліла, што людзі «спрабуюць пакінуць» Бахмут.

Камандуючы сухапутнымі войскамі Украіны генерал Аляксандр Сырскі заявіў у панядзелак, што расійскія войскі, якія атакуюць Бахмут, выкарыстоўваюць тактыку выпаленай зямлі, то бок знішчаюць дамы і пазіцыі з дапамогай авіяцыі і артылерыі. Украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў паведаміў украінскаму тэлеканалу 24, што ў Бахмуце падчас баявых дзеянняў вуліцы пераходзяць з рук у рукі, але, паводле ягоных словаў, ёсьць негатыўная дынаміка, таму што лінія фронту крыху ссоўваецца на захад.

PAP / вх