Беларуская Служба

Зменшылася актыўнасць расіян у Бахмуце

29.05.2023 16:02
У бліжэйшы час украінцы пачнуць контрнаступальныя дзеянні.
 , 26  2023 .
Данецкая вобласць, 26 мая 2023 г. PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

У Бахмуце вораг зменшыў інтэнсіўнасць штурму. Магчыма, гэта звязана з ратацыяй расійкіх войскаў. Між тым, украінскае камандаванне заявіла аб маючым адбыцца контрнаступленні на лініі фронту.

Паводле аналітыкаў з амерыканскага Інстытуту даследаванняў вайны, інтэнсіўнасць расійскіх нападаў у Бахмуце значна зменшылася, што стварае магчымасці для ўкраінцаў. Верагодна з горада былі выведзеныя вагнераўцы. Аднак, на думку ўкраінцаў, такія паведамленні могуць быць элементам расійскай дэзынфармацыі.

У той жа час камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны генерал Аляксандр Сырскі сустрэўся з камандзірамі частак, якія ваююць на Лыманскім участку фронту – адным з самых гарачых кірункаў баявых дзеянняў. Як паведамлялася, генерал Сырскі заявіў, што ў бліжэйшы час украінцы пачнуць контрнаступальныя дзеянні.

IAR/аз

Расіяне нанеслі чарговы масіраваны авіяўдар па ўкраінскай сталіцы

29.05.2023 10:01
Паводле кіеўскіх уладаў, СПА збіла больш за 40 аб'ектаў, з якіх вораг атакаваў сталіцу.

Расіяне другі раз за суткі абстралялі Кіеў

29.05.2023 14:01
Аскепкі ўпалі на цэнтр горада. Ёсць параненыя мірныя жыхары.