Беларуская Служба

Абраны старшыня Сейму Польшчы

12.11.2019 17:41
Дзяячка кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Эльжбета Вітэк, паведаміла што адчувае гонар за тое, што яе кандыдатуру падтрымалі іншыя парламенцкія партыі.  
Эльжбета Вітэк прымае віншаванні ад кіраўніка сваёй партыі Яраслава Качыньскага PAP/Radek Pietruszka

Маршалам ніжняй палаты польскага парламенту пераабраная Эльжбета Вітэк. Падчас першага пасяджэння Сейму ІХ склікання за яе кандытару прагаласавала 314 дэпутатаў, супраць было 11, устрымалася 134 і адзін парламентарый не прымаў удзелу ў галасаванні.

Новаабраны спікер, дзяячка кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Эльжбета Вітэк паведаміла, што адчувае гонар за тое, што яе кандыдатуру падтрымалі іншыя парламенцкія партыі:

-Я нязмерна ганаруся тым, што бачу на табліцы галасавання. Бачу, што мяне падтрымалі і дэпутаты іншых фракцый, не толькі той, да якой я належу. Для мяне, гэта вялікі гонар але адначасова і вялікая адказнасць.

Новаабраны старшыня Сейму Эльжбета Вітэк, запэўнівала прысутных у тым, што яна зробіць усё ад яе магчымае, каб кожны дэпутат годным чынам мог прадстаўляць свае погляды. Вітэк падкрэсліла, што ў выпадку патрэбы, кожны з народных абраннікаў зможа разлічваць на яе падтрымку.

IAR/эж