Беларуская Служба

Чэслаў Неман: З мяне выходзіць пэўная беларушчына

17.01.2020 17:34
Першаму вялікаму поспеху Чэслва Немана спадарожнічалі не толькі гучныя апладысменты захопленай публікі, але і здзеклівыя рэцэнзіі цемрашальных крытыкаў.
Аўдыё
  • Чэслаў Неман адказвае на абвінавачванні ў адрас яго песні «Дзіўны гэты свет»:
Czesław Niemen (1975 r.)
Czesław Niemen (1975 r.)Narodowe Archiwum Cyfrowe

У адной са сваіх песень вялікі польскі музыка, ураджэнец Беларусі, сцвярджаў: «Мне сорамна за тых, якія не саромеючыся забылі, што магіла нас усіх зраўняе». 17 студзеня споўнілася 16 гадавіна Часлава Немана.

Чэслаў Неман спяваў, пісаў музыку, граў на самых разнастайных музычных інструментах. «Sen o Warszawie» («Сон пра Варшаву»), «Dziwny jest ten świat» («Дзіўны гэты свет»), «Pod papugami» ды іншыя творы музыкі ўжо назаўжды ўпісаныя залатымі літарамі ў гісторыю польскай пасляваеннай эстрады.

Вечная кампазіцыя Чэслава Немана «Дзіўны гэты свет» дагэтуль суправаджае польскі народ, калі той перажывае цяжкія моманты сваёй гісторыі. Публіка ўпершыню пачула песню ў 1967 годзе на Фестывалі польскай песні ў Аполі, напярэдадні студэнцкіх пратэстаў, якія ў 1968 годзе пракаціліся па ўсім свеце.

Малады музыка, які пражыў у Польшчы на той момант няпоўныя 10 гадоў, за твор «Дзіўны гэты свет» атрымаў адразу тры ўзнагароды фестывалю ў Аполі 1967 года: за музыку, за словы і за выкананне песні.

Першаму вялікаму поспеху Чэслва Немана спадарожнічалі не толькі гучныя апладысменты захопленай публікі, але і здзеклівыя рэцэнзіі цемрашальных крытыкаў. Хтосьці, чыё імя зараз і не згадаць, назваў творчасць Немана «таннай эфектнасцю». Час паказаў як моцна памыляў невядомы музыказнаўца.

Пасля пераломнага выступу Чэслава Немана на фестывалі ў Аполі ў 1967 годзе журналіст Польскага Радыё Пётр Карчкоўскі размаўляў з музыкам. Прапануем вашай увазе аўтэнтычны запіс больш чым паўвекавой даўніны. Чэслаў Неман адказвае на абвінавачванні ў адрас яго песні «Дзіўны гэты свет»:

-Непасярэдна сам я гэтага не пражываў і мне цяжка пісаць такія песні. Я пасвяціў яе пэўнай праблеме. Мы ніколі не пачынаем разважаць аб тым, што мы можам забіваць адзін аднаго словамі. І там ёсць адпаведны тэкст – «часта бывае так, што хтосьці забівае злым словам, так як нажом».

Адначасова, гэта маніфест, маніфест веры ў людзей. Апошні сказа гучыць: «Прыйшоў час, найвышэйшы час, каб нянавісць знішчыць у сабе». Вядома, у гэтым ёсць вялікая рэфлексія. Мой тэкст можна прысвяціць і праблеме войнаў, бо спачатку чалавек ненавідзець чалавека, а ўжо пасля пачынаюцца вялікія войны. На жаль, гэта адвечная праблема. Я хацеў злучыць вельмі запамінальную музыку з моцным тэкстам. Я думаю ў мяне гэта атрымалася.

Як бачна з перспектывы 2020 года, Чэслаў Неман у сваім меркаванні з лета 1967 года меў абсалютную рацыю. Яму гэта ўдалося, «Дзіўны гэты свет» надалей застаецца папулярным гімнам міру і чалавечнасці.

Сапраўднае імя Немана – Чэслаў Юліюш Выдрыцкі. Будучы вядомы польскі музыка нарадзіўся ў беларускай вёсцы Старыя Васілішкі 16 лютага 1939 года. Уся яго сям’я была надзвычай музычная. У інтэрв'ю для Польскага радыё, якое было запісана ў 1999 годзе, Чэслаў Неман распавёў пра ўплыў беларушчыны на яго творчае сталенне:

-Пэўная беларускасць з мяне выходзіць. Відавочна, я не ў якім выпадку не беларус. Праўдападобна, я з тых «каланізатараў», як яны кажуць. Мае продкі там аказаліся недзе ў 15-16 стагоддзі. Аднак, уразлівасць на дары прыроды ў мяне менавіта адтуль. Сярод іншага, дары прыроды гэта і спевы, музыка – аўтэнтычныя спевы аўтэнтычных людзей. Яны яе адчувалі, яны не павіны былі яе вучыць. Уласна кажучы, маё захапленне пайшло адтуль.

У студзені 2004 года Чэслава Немана ў апошні шлях праводзілі тысячы і тысячы палякаў. У тыя дні многія радыёстанцыі ў Польшчы няспынна перадавалі песню «Дзіўны гэты свет». Так Польшча аддавала даніну павагі вялікаму творцы. Урну з прахам Чэслава Нэмана пахавалі ў катакомбах на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі.

Сухайце аўдыё!

Эдуард Жолуд