Беларуская Служба

Польскія футбалісты падтрымалі вольных беларускіх спартсменаў

21.04.2021 14:44
Гульцы Legia Warszawa i Lech Poznań выступілі супраць рэпрэсій у Беларусі.
  ,    ,  Legia Warszawa.
Першым клубам Польшчы, які падтрымаў беларускае змаганне, стала Legia Warszawa.https://legia.com/legia-wspiera-bialoruskich-sportowcow/13000

Першым клубам Польшчы, які падтрымаў беларускае змаганне, стала Legia Warszawa.

Дзякуючы ініцыятыве заўзятараў гульцы Legia Warszawa на пачатку красавіка разміналіся перад хітовым матчам з Pogoń Szczecin у футболках з надпісам: «Салідарныя са свабоднымі беларускімі спартсменамі».

У апошні аўторак  20 лрасавіка футбалісты каманды Lech Poznań з'явіліся на размінцы перад матчам чэмпіянату Польшчы з Lechia Gdańsk таксама ў футболках з такім жа надпісам «Салідарныя з вольнымі спартоўцамі Беларусі».

«Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі да павелічэння маштабу рэпрэсій з боку беларускіх улад і абмежаванне альбо поўнае выключэнне магчымасці займацца прафесійным спортам», – напісана на сайце каманды Legia Warszawa.

Польскія футбалісты выступаюць супраць пераследу беларускіх атлетаў з уласнай палітычнай і грамадзянскай пазіцыямі.

Legia Warszawa i Lech Poznań – вядучыя клубы Польшчы. У леташнім чэмпіянаце Польшчы познаньскі клуб заваяваў срэбра, а варшаўскі золата.

яс