Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

19.09.2019 15:29
Гурт happysad спявае аб тым, чым з'яўляецца, на думку музыкантаў, каханне.
Аўдыё
  • Польская мова ў песні гурту "happysad"
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння ў нашым выпуску кампазіцыя рок-гурту, які носіць ангельскі назоў, што называе супрацьлеглыя эмоцыі. Калектыў называецца happysad, што ў перакладзе з ангельскай мовы азначае "шчаслівы, сумны". У прынцыпе, калі задумацца, гэтыя дзве эмоцыі могуць назірацца ў аднаго чалавека адначасова. Што цікава, назоў групы пішацца з малой літары. Спецыялісты акрэсліваюць разнавіднасць музыкі, якую грае калектыў, як альтэрнатыўны рок. Праўда, вакаліст Якуб Кавалец заявіў, што гэта хутчэй рэгрэсіўны рок, які стаіць у апазіцыі ў адносінах да прагрэсіўнаму року. Дарэчы, людзі, якія прафесійна займаюцца музыкай, адзначаюць, што кружэлкі гурту розныя, бачна, што музыканты працягваюць шукаць свой стыль, або мяняць стыль.

Гурт быў створаны ў 2001 годзе ў мясцовасці Скаржыска-Каменна на поўдні Польшчы. Яго заснавалі музыканты, якія ўжо раней некалькі гадоў выступалі на сцэне разам. Першы кампакт-дыск музыкантаў гурту быў запісаны ў 2005 годзе. Ён насіў назоў «Усё роўна», а песню з гэтага альбому я прапаную вам сёння паслухаць. Песня «Перад тым, як пайду» пратрымалася 33 тыдні ў хіт-парадзе Трэцяй праграмы Польскага радыё. Часопіс «Teraz rock» прызнаў альбом адным з 50 найважнейшых кампакт-дыскаў у гісторыі польскай рок-музыкі. Гурт часта выступае з канцэртамі, на якія практычна заўсёды ўсе білеты хутка распрадаюцца. Калектыў можа пахваліцца выключнай папулярнасцю сярод слухачоў – у яго ўжо 3 плацінавыя і 4 залатыя кружэлкі, ён грае ў больш чым дзесяці самых папулярных клубах Польшчы.

31 сакавіка 2019 году гурт выступіў у Вроцлаве са сваім тысячным канцэртам. А я прапаную вашай увазе песню «Перад тым, як я пайду».

Ile jestem ci winien

Ile policzyłaś mi za swą przyjaźń

Ale kiedy wszystko już oddam czy

Będziesz szczęśliwa I wolna ty

Ale zanim pójdę...

Ale zanim pójdę chciałbym powiedzieć ci że

Miłość to nie pluszowy miś ani kwiaty

To też nie diabeł rogaty

Ani miłość kiedy jedno płacze

A drugie po nim skacze

Bo miłość to żaden film w żadnym kinie

Ani róże ani całusy małe duże

Ale miłość kiedy jedno spada w dół

Drugie ciągnie je ku górze

Ile jestem ci winien

Ile policzyłaś mi za swą przyjaźń

Ile były warte nasze słowa

Kiedy próbowaliśmy wszystko od nowa

Kiedy próbowaliśmy wszystko od nowa

Ale zanim pójdę...

Ale zanim pójdę chciałbym powiedzieć ci że

Miłość to nie pluszowy miś ani kwiaty…

Колькі я табе вінаваты, колькі ты падлічыла за сваё сяброўства, але калі я ўжо ўсё табе аддам, ці ты будзеш шчаслівая і свабодная. Але, перад тым, як пайду, я б хацеў табе сказаць, што:

Каханне – гэта не плюшавы мішка і не кветкі, гэта таксама не д'ябал рагаты. Каханне – не тады, калі адзін плача, а другі па іх скача. Каханне – гэты ніякі ні фільм у нейкім кіно, ні ружы, ні пацалункі, малыя і вялікія. А каханне – гэта калі адзін падае, а другі цягне яго ўверх.

Колькі я табе вінаваты? Колькі ты падлічыла за сваё сяброўства. Колькі былі вартыя нашы словы, калі мы спрабавалі ўсё нанава. Але перад тым, як я пайду, я хацеў бы табе сказаць, што каханне – гэта не плюшавы мішка...

Ile jestem ci winien – колькі я табе вінаваты. Ёсць таксама іншая форма – winny, што азначае вінаваты, хтосьці, хто здзейсніў нешта дрэннае, і ён вінаваты. Праўда, у гэтым другім выпадку, калі гаворка ідзе пра віну, можна сказаць і winny, і winien. Калі ж гаворка ідзе пра доўг, то тут, паводле польскай граматыкі, неабходна казаць winien, хаця людзі часта блытаюць і ўжываюць форму winny.

Zanim pójdę – перад тым, як я пайду (у значэнні – перад тым, калі мы расстанемся). Выраз zanim азначае «перад тым, як». І пішацца злітна, але калі гэта два словы, то яны маюць зусім іншае значэнне, такое ж, як на беларускай мове – «за ім», напрыклад, iść za nim – ісці за ім.

Całusy małe, duże – пацалункі, малыя і вялікія. Яшчэ інакш пацалунак па-польску ў бытавой гутарковай мове – гэта buziak, што азначае таксама «тварык», так часта кажуць пра твар дзіцяці.

Jedno spada w dół, drugie ciągnie je ku górze – адзін падае ўніз, другі цягне яго ўверх. Калі паляк кажа пра чалавека, але невядома, якога ён полу, то можна карыстацца ніякім родам, на беларускай мове хутчэй мы б выбралі назоўнік у мужчынскім родзе.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы