Беларуская Служба

Польскія і беларускія акторы разам на дзвюх мовах прачыталі «Пана Тадэвуша»

22.05.2020 13:35
 Інтэрнэт-аўдыторыя змагла праслухаць і праглядзець урыўкі класічнага твору ў выканні чатырох беларускіх і чатырох польскіх актораў 
Аўдыё
  • «Пан Тадэвуш» – гэта надзвычайны беларуска-польскі культурны скарб, вялікі твор класіка польскай літаратуры Адама Міцкевіча.
Okładka książki Pan Tadeusz - poemat metafizyczny
Okładka książki "Pan Tadeusz - poemat metafizyczny"materiały prom./Polona

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы разам з беластоцкім Тэатрам імя Аляксандра Венгеркі зладзіў унікальны праект: упершыню адбылося сумеснае чытанне беларускіх і польскіх актораў. Відачынцы прачыталі ўрывак з «Пана Тадэвуша» – вечнага і важнага для абодвух народаў твору польскага класіка, сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча.

Міжнароднае супрацоўніцтва култтурных установаў працягваецца нягледзячы на пандэмію і закрытыя межы. Па ініцыятыве Купалаўскага тэатру пры і падтрымцы Польскага інстытуту ў Мінску разам з беластоцкім Драматычным тэатрам імя Аляксандра Венгеркі прайшло анлайн-чытанне фрагментаў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Інтэрнэт-аўдыторыя змагла праслухаць і праглядзець урыўкі класічнага твору ў выканні чатырох беларускіх і чатырох польскіх актораў 21 траўня ўвечары.

Чытанні праходзілі на дзвюх мовах: купалаўцы чыталі паэму на беларускай мове, а польскія артысты – на мове арыгіналу твору.

«Пан Тадэвуш» – гэта надзвычайны беларуска-польскі культурны скарб, вялікі твор класіка польскай літаратуры Адама Міцкевіча. Паводле паэмы ў 2014 годзе на сцэне Купалаўскага тэатру быў пастаўлены аднайменны спектакль у рэжысуры Мікалая Пінігіна. Дарэчы, у 2014 годзе спектакль быў паказаны ў Парыжы – у горадзе, дзе Адам Міцкевіч і напісаў свой буйнейшы твор.

Дырэктара Нацыянальны акадэмічнага тэатр імя Янкі Купалы, былы міністр культуры Беларусі Павел Латушка, адказваючы на пытанні Польскага радыё, падкрэсліў, што абодва тэытры звязаныя доўгім і паспяховым супрацоўніцтвам:

- Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы яднае з Драматычным тэатрам імя Венгеркі плённае супрацоўніцтва. Летась тэатры падпісалі дамову аб культурным абмене. Тэатр імя Венгеркі арганізоўвае, сярод іншага, фестываль «Kierunek Wschód» – прагляд спектакляў, які прадстаўляе культуру памежжа. Летась Купалаўскі тэатр паказаў на гэтым фестывалі спектакль «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча. Пастаноўка была высока ацэнена польскай публікай, я быў сведкам гэтага поспеху. Гледачы не шкадавалі авацыяў для нашага спектаклю.

Памятаючы пра цёплы прыём на Падляшшы, Купалаўскі тэатр разам са сваімі польскімі калегамі вырашыў падзякаваць гледачам і прыхільнікам ды арганізаваць сумесныя анлайн-чытанні «Пана Тадэвуша».

З боку Купалаўскага тэатру ў чытанні прынялі ўдзел народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, Павел Харланчук-Южакоў, Марта Голубева, Крысціна Дробыш. Беластоцкі Драматычны тэатр імя Венгеркі прадстаўлялі Крыстына Кацпровіч-Сакалоўская, Данута Бах, Іяланта Бароўская, Катажына Мікевіч. Алена Ганум была рэжысёрам анлайн-чытання.

Польска-беларускае чытанне «Пана Тадэвуша» сабрала перад маніторамі кампʼютараў прыкладна 150 гледачоў.

Слухайце аўдыё!

Паводе kupalauski.by/IAR/эж