Беларуская Служба

Каралеўскі замак на Вавэлі ізноў адчыніў для наведвальнікаў прыватныя каралеўскія пакоі

18.06.2020 08:19
,
Вавэль, КракаўDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Дадаткова прэзентуюцца набыткі мейсенскага фарфору, таксама ўпершыню быў адчынены да гэтага часу недаступны Італьянскі кабінет – кажа дырэктар Каралеўскага замку на Вавэлі Анджэй Бэтлей:

-У кабінеце месціцца калекцыя выяўленчага мастацтва Рэнесансу, падараная прафесарам Каралінай Ранцкаронскай. Гэта адна з самых буйных і найлепшых калекцый выяўленчага мастацтва з часу Рэнесансу ў Польшчы. Мы вырашылі зрабіць яе даступнай назаўсёды.

Адкрыццё музею запланаванае ў двух этапах з захаваннем санітарных норм. У другім этапе (27 чэрвеня) для наведвальнікаў будзе адчынена выстава шэдэўраў рэнесансных ювелірных упрыгожанняў. Можна таксама будзе наведваць Галандскі кабінет і Кабінет калекцыянера.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры