Беларуская Служба

Сталі вядомыя вынікі конкурсу «Польскае сэрца разарвалася. Катынь 1940»

14.04.2021 11:51
Ён праходзіць, каб ушанаваць памяць ахвяр злачынства генацыду, учыненага супрацоўнікамі НКУС супраць польскай эліты.
Прэзідэнцкі палац у ВаршавеPAP/Paweł Supernak

Сталі вядомыя вынікі конкурсу «Польскае сэрца разарвалася. Катынь 1940», адрасаванага навучэнцам сярэдніх школ. Ён праходзіць, каб ушанаваць памяць ахвяр злачынства генацыду, учыненага супрацоўнікамі НКУС супраць польскай эліты.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі, які абвясціў пераможцаў у гэтай катэгорыі, падзякаваў канкурсантам за сведчанні жывой памяці загінуўшых у Катыні:

-За памяць пра тысячы закатаваных польскіх афіцэраў, тысячы польскіх паліцыянтаў, функцыянераў памежнай службы, Корпусу аховы памежжа. Гэтыя людзі загінулі за тое, што былі палякамі. Яны служылі ў адзінках, якія сімвалізавалі незалежнасць нашай дзяржавы, якая павінна была знікнуць з гісторыі. Але так не сталася, мы выжылі. Мы жывем у свабоднай Польшчы, дзякуючы вам.

На Нацыянальны конкурс было прадстаўлена амаль чатыры тысячы работ. Яны былі падзелены на тры катэгорыі: мастацкая, у задачу ўдзельніка ўваходзіла падрыхтоўка дызайну плаката на тэму, звязаную з Катынскай разнёй; літаратурная, у якой удзельнікі павінны былі напісаць пісьмовыя працы на тэму «Сучаснае вымярэнне катынскай хлусні»; катэгорыя песні.

Медыя-заступнікам конкурсу з'яўляецца Польскае радыё.

ав

Расія імкнецца сцерці з памяці Катынь

30.11.2020 14:08
У Расіі ўзмацняецца прапагандысцкі падыход да гісторыі СССР і спроба зняць абвінавачанні за злачынствы з былых органаў бяспекі.

Прэзідэнт Польшчы: Катынская разня – гэта генацыд польскай інтэлігенцыі (ФОТА)

13.04.2021 13:51
Палякі ўшанoўваюць памяць 22 тысяч польскіх ваеннапалонных, забітых функцыянерамі НКУС у 1940 годзе.