Беларуская Служба

Унікальныя тэатральныя дэкарацыі аўтарства Язэпа Драздовіча паказалі журналістам

26.07.2021 12:42
Дэкарацыі спалучаюць у сабе гісторыю мясцовага тэатру, тэатру нацыянальных меншасцяў і творчасць славутага беларускага мастака. 
Аўдыё
  • Дырэктар Падляскага музею ў Беластоку Пёт Нядзёлка тлумачыць унікальнасць і агромнсітую важнасць дэкарацый, створаных славутым беларускім мастаком Язэпам Драздовічам.
  ,
Адна з дэкарацыяў, створаных Язэпам Драздовічам Крыніца: Я. Іванюк, radyjo.net

Тэатральныя дэкарацыі, створаныя Язэпам Драздовічам, якія захоўваюцца ў Гістарычным музеі ў Беластоку патрабуюць рэстаўрацыі. Таму іх пакуль нельга прадставіць шырэйшай публіцы. Аднак дзякуючы ініцыятыве грамадзкага дзеяча Аляксея Трубкіна ўдалося зладзіць закрыты паказ для журналістаў.

Дырэктар Падляскага музею ў Беластоку Пёт Нядзёлка тлумачыць унікальнасць і агромнсітую важнасць дэкарацый, створаных славутым беларускім мастаком Язэпам Драздовічам:

- Гэта абсалютна бясцэнныя экспанаты з пункту гледжання самога музея і нашай калекцыі. Гэта ўнікальныя памяткі, якія засталіся пасля дзейнасці культурных таварыстваў на тэрыторыі Беласточчыны ў міжваенны час. Гэта таксама адзіныя творы Язэпа Драздовіча ў калекцыі Падляскага музея. Апрача гэтага, яны абсалютна арыгінальныя. Такія артэфакты спалучаюць у сабе гісторыю мясцовага тэатру, тэатру нацыянальных меншасцяў і творчасць славутага графіка, а гэта ўнікальнае спалучэнне. Захаванне і рэстаўрацыя тэатральных дэкарацый аўтарства Язэпа Драздовіча для нас з'яўляецца прыярытэтам. 


На прэзентацыі малавядомых твораў Язэпа Драздовіча з мікрафонам пабываў Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё! 

эж

Змітрака Бядулю перапахаваюць у Мінску

27.02.2020 17:18
У Мінск з казахскага Уральску прывезьлі парэшткі пісменьніка Змітрака Бядулі.

Сучасны мікраскоп дапаможа вывучыць самую каштоўную карціну ў польскіх калекцыях

19.07.2021 10:34
Прылада дазволіць дакладна вывучыць «Даму з гарнастаем» Леанарда да Вінчы.

Даследчык: У Польшчы трэба стварыць беларускі гістарычны архіў

22.07.2021 13:16
На польска-беларускай граніцы фонд Ośrodek Karta плануе адкрыць Усходні дом з беларускім архівам.