Беларуская Служба

Хуткім пазыкам прышоў канец

26.06.2019 15:17
25 чэрвеня без кансультацый былі прынятыя рэгуляцыі, якія зробяць дадзены від бізнэсу стратным.
Аўдыё

Польскі ўрад вырашыў адчысьціць рынак ад пазыковых фірмаў, піша Dziennik Gazeta Prawna. 25 чэрвеня без кансультацый былі прынятыя рэгуляцыі, якія зробяць дадзены від бізнэсу стратным.

Да гэтага часу ліміт гадавога апрацэнтаваньня складаў 55% ад сумы пазычкі. Пасьля таго як Рада Міністраў Польшчы прыняла аўтапапраўку да заканадаўства ў гэтай галіне ліміт складзе толькі 20% ад агульнай сумы пазычкі.

Старшыня Фонду разьвіцьця фінансаў Агнешка Вахніцка пераконвае, што такім надзвычайным чынам урад зьнішчыць увесь польскі сэктар пазычак. У пазычковых фірмах кошты пошуку капіталу й кошты ўтрыманьня бізнэсу настолькі высокія, што пасьля новаўвядзеньняў гэты бізнэс ня выжыве. Зараз сярэднестатыстычны прыбытак для прадпрыемцы з адной пазычкі складае прыблізна 20 даляраў.

Аднак Міністэрства юстыцыі Польшчы пераконвае, што канец пазычковай галіны фінансавага рынку цяперака не наступіць. Пакуль штогод на пазычках палякаў адпаведныя фірмы зарабляюць 705 мільёнаў эўра, падсумоўваюць у штодзённым выданьні Dziennik Gazeta Prawna.

эж