Беларуская Служба

За паўгода колькасць інтэрнэт-крам у Польшчы павялічылася на 3 тыс.

17.08.2019 17:37
Агульны кошт рынка інтэрнэт-продажаў у Польшчы ацэньваецца прыкладна ў 10 млрд 245 млн еўра і сістэматычна расце. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

За першыя шэсць месяцаў гэтага года колькасць інтэрнэт-крам у Польшчы павялічылася амаль на 3 тыс. Гэта найлепшы паказчык за апошнія гады – паведамляе газета Rzeczpospolita.

Гандаль у сеціве ў Польшчы развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. Нягледзячы на тое, што аб'ёмы тавараабароту інтэрнэт-крам пастаянна растуць, гэтая галіна ў стане паставіць чарговыя рэкордныя вынікі. Як вынікае з дадзеных, апублікаваных аналітычнай кампаніяй Bisnode Polska, за апошнія 12 месяцаў палякі зарэгістравалі больш за 5 тыс. новых інтэрнэт-крам.

Агульны кошт рынка інтэрнэт-продажаў у Польшчы ацэньваецца ў 50 млрд злотых (прыкладна 10 млрд 245 млн еўра) і сістэматычна расце. На думку экспертаў, традыцыйны рознічны гандаль, незалежна ад свайго актуальнага патэнцыялу і рынкавай пазіцыі, павінен рабіць стаўку на актыўнасць у інтэрнэце, а таксама на новыя тэхналогіі як на важныя спосабы развіцця. Гэта дазволіць падтрымліваць пастаянны кантакт з існуючымі кліентамі і прыцягваць новых, чытаем на старонцы газеты Rzeczpospolita.

вс