Беларуская Служба

Першы польскі электракар будзе прадстаўлены на славутым аўтасалоне ў Швейцарыі

26.02.2020 12:03
Triggo так запраектаваны, каб яго пярэдняя вось магла звужацца або расшырацца ў залежнасці ад патрэбаў.
Pojazd elektryczny Triggo
Pojazd elektryczny TriggoPR24

«Крыху аўто, крыху матацыкл» – так назваў свой артыкул у выданні Gazeta Wyborcza аўтар тэксту пра першы польскі электракар, зроблены ў мясцовасці Ламянкі пад Варшавай. Triggo – так называецца аўтамабіль-матацыкл – 5 сакавіка будзе прадстаўлены на славутай аўтавыставе ў Швейцарыі – Geneva International Motor Show. Аўтары транспартнага сродка адзначаюць, што гэта першы поўнасцю польскі аўтамабіль, які будзе прадстаўлены на дадзенай прэстыжнай імпрэзе.

Triggo так запраектаваны, каб яго пярэдняя вось магла звужацца або расшырацца ў залежнасці ад патрэбаў. У корках вось можна звузіць – з 148 сантыметраў да 86 см.

Паводле падлікаў праектантаў, ва ўмовах вялікага гораду, у гадзіну пік, звужаная вось дазволіць даехаць да мэты значна хутчэй, нават у пяць разоў. Машына можа ехаць як матацыкл, паміж іншымі аўтамабілямі.

Прататып аўтамабіля ўжо праходзіць тэсты на вуліцах Варшавы. Старшыня праўлення кампаніі Triggo Рафал Будвэйль (Rafał Budweil) спадзяецца, што распрацаваная яго кампаніяй машына стане вялікім экспартным хітом Польшчы.

нг