Беларуская Служба

Асцярожна з пакупкамі ў інтэрнэце

27.11.2020 09:53
Дадзеныя кампаніі  Fortinet паказваюць, што 43% гандлёвых кропак зрабілі дадатковыя захады, каб прадаваць свае тавары ў інтэрнэце.
  .
Пакупкі ў інтэрнэце.Photo:QuinceCreative/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаліся традыцыйныя перадсвяточныя распродажы. У сувязі з тым, што ў часе эпідэміі папулярнасць інтэрнэт-крамаў павялічваецца, сёлета трэба быць асабліва пільным.  Кіберзлачынцы чакаюць нашай няўвагі і памылкі, перасцерагае Puls Biznesu.

Газета звяртае ўвагу на справаздачу Google, паводле якой, у бягучым годзе большасць кліентаў плануе рабіць пакупкі ў інтэрнэце. Да такой формы гандлю рыхтуюцца таксама крамы.

Дадзеныя кампаніі  Fortinet паказваюць, што 43% гандлёвых кропак, стварылі з нуля альбо пашырылі сваю інфраструктуру з мэтай прадаваць тавары ў інтэрнэце.  

У выніку можна чакаць, што на працягу сёлетняга сезона распродажаў кіберзлачынцы будуць асабліва пагражаць інтэрнэт-пакупнікам, канстатуе Puls Biznesu.

Сярод самых вялікіх пагроз эксперты Fortinet называюць: інтэрнэт-вірусы на вэб-сайтах, шкоднаснае ПА і гакерскія атакі. Акрамя таго, кліенты павінны асцерагацца фальшывых інтэрнэт-крамаў і дубліраванне дадзеных плацежных картак.

аз