Беларуская Служба

Польскі нацыянальны фонд падсумаваў мінулы год

22.12.2020 13:05
Польскі нацыянальны фонд рэалізуе, між іншым, праграмы падтрымкі палякаў за межамі Польшчы.
Balony Polskiej Fundacji Narodowej
Balony Polskiej Fundacji NarodowejFacebook/ Polska Fundacja Narodowa

Польскі нацыянальны фонд прадставіў справаздачу за 2019 год. Асноўныя праекты рэалізаваныя ў згаданым годзе датычылі прасоўвання Польшчу на міжнароднай арэне, абароны іміджу Польшчы, прадукцыі фільму пра ротмістра Вітальда Пілецкага, а таксама дзейнасці ў рамках спартыўных акцыяў: „Я люблю Польшчу” і „Каманда 100”.

Прэс-сакратар фонду Тэмістоклес Брадоўскі (Temistokles Brodowski) падкрэслівае, што ўсё больш суб’ектаў хоча супрацоўнічаць з фондам. У тым ліку 17,5 мільёна злотых былі выдаткаваныя на праект „Рэпутацыя”.

Шмат праектаў, рэалізаваных у 2019 годзе працягваюцца па сённяшні дзень. Фонд вылучыў больш за 11 мільёнаў злотых на стыпендыяльную праграму „Каманда 100” (Team 100) для маладых і таленавітых спартсменаў.

Праект па адукацыі маладых яхтсменаў „Я люблю Польшчу” каштаваў амаль 12,5 мільёна злотых. Польскі нацыянальны фонд праводзіць таксама праграмы падтрымкі палякаў за межамі Польшчы, нагадвае Брадоўскі:

- На праект „Польская спадчына „Усход” мы прызначылі больш за 4 мільёны злотых. Сродкі былі прызначаныя на важныя акцыі падтрымкі, напрыклад, на праект „Музей хрышчэння Літвы”. Гаворка ідзе таксама пра рамонт будынкаў кляштара францішканцаў у Вільні, які стане сядзібай Польскага інстытута нацыянальнай спадчыны ў Літве. Ён будзе дакументаваць і захоўваць польскую спадчыну ў Літве.

Нагадваем, Польскі нацыянальны фонд працуе з 2016 года.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі