Беларуская Служба

Нафта з Беларусі зноў паступае ў Польшчу

16.06.2021 11:12
Некалькідзённы перапынак быў выкліканы раней запланаваным рамонтам.
   .
Магістральныя трубаправоды Усходняй Эўропы.Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1547251

Аператар беларускага ўчастка нафтаправода «Дружба», кампанія «Гомельтранснефть», паведаміла, што расійская нафта нанава паступае ў Польшчу. Некалькідзённы перапынак быў выкліканы раней запланаваным рамонтам, паведамляе Business Insider Polska.

«Работы, накіраваныя на павышэнне надзейнасці магістральнага нафтаправода на ўчастку Мазыр – дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Польшча, завершаныя. У цяперашні час нафтаправод «Мазыр – Брэст» працуе ў штатным рэжыме», – паведаміў беларускі бок.

Падчас перапынку ў пастаўках, які пачаўся апоўдні 9 чэрвеня, беларусы, між іншым, замянілі на новыя 250 метраў трубы на ўчастку Мазыр-Брэст. Пра планаваны рамонт раней польскаму боку паведамляла таксама расійская «Транснефть».

«Прыпыненне перапампоўкі нафты з Беларусі адпавядае штомесячнаму графіку, які «Транснефть» прадастаўляе PERN і кліентам у Польшчы і Германіі», – паведаміла ў сераду прэс-сакратар PERN Катажына Красіньска.

Трубаправод «Дружба» дазваляе транспартаваць сырую нафту ў Польшчу па ўсходнім шляху. Яго ўсходні ўчастак пачынаецца на польскай мяжы з Беларуссю і злучае базу ў Адамаве на Падляшшы з базай у Мішэўку Стшалкоўскім у цэнтральнай Польшчы пры дапамозе трох ліній працягласцю 240 кіламетраў і агульнай магутнасцю 56 мільёнаў тон нафты ў год.

Элементам інфраструктуры нафтаправода на тэрыторыі Польшчы з'яўляецца таксама Заходні ўчастак трубаправода «Дружба», які злучае базу ў Мішэўку з НПЗ у Шведце ў Германіі.

Сырую нафту, якая паступае ў Польшчу пры дапамозе «Дружбы», атрымлівае, сярод іншага, ORLEN. У сакавіку бягучага года кампанія заключыла новы двухгадовы кантракт з расійскай кампаніяй «Раснефть», які прадугледжвае пастаўкі 3,6 мільёна тон сырой нафты штогод, альбо 300 тысяч тон сыравіны ў месяц.
Папярэдні кантракт, які дзейнічаў да 31 студзеня бягучага года, прадугледжваў большыя пастаўкі нафты з Расіі на ўзроўні 5,4-6,6 мільёна тон у год.

Скарачэнне абʼёмаў паставак – гэта наступства росту коштаў на нафту, якую пастаўляе «Дружба». Зніжэнне кошту марскіх паставак расійскай нафты «Уралс» у 2020 годзе прычынілася да таго, што экспарт па трубаправодах стаў менш выгадным.

Польскія кампаніі таксама атрымліваюць нафту праз нафтапорт у Гданьску, нагадвае Business Insider Polska.

аз

Lotos Group: Спыненне паставак нафты з Беларусі – вынік работ па кансервацыі

09.06.2021 16:45
Польскі бок супакойвае, што гэта не паўплывае ні на працы НПЗ у Гданьску, ні на продаж прадуктаў Lotos Group.